Кунаса (канал)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ку́наса, Кунаска — меліярацыйны канал у Нясвіжскім і Стаўбцоўскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Гавязнянка (басейн Нёмана).

Хуткія факты Кунаса, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

Thumb
Кунаса на карце другой паловы XIX ст.

Назва Кунаса балцкага паходжання. Ад літоўскага kunė «балота, твань», ад якога таксама рачная назва Кунава (на Верхнім Павоччы)[1], літоўскія гідронімы тыпу Kuna, Kun-upis[2].

Корань пашыраны гідранімічным пашыральнікам тыпу -es-, які таксама ў такіх балцкіх гідронімах на Верхнім Падняпроўі і Верхнім Падзвінні, як Akesà (> Ачоса), Vilkesà (> Воўчас, Аўчоса), Velesà (Веляса[ru])[3][4]. Ён шырока прысутны ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: žalias «зялёны» — žalesà «зеляніна; зяленіва», rudas «руды» — Rudesa «Рудая (рака)»[5][6].

Назва значыць «Балацінная (рака)».

Remove ads

Гідраграфія

Даўжыня канала 11 км[7]. Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Андрушы, упадае ў Гавязнянку на заходняй ускраіне вёскі Пагарэлае. Каля вёсак Кунаса і Суднікі створаны сажалкі. Асноўны прыток — ручай Жыгалка (злева).

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads