Канстанцінас Міцатакіс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстанцінас Міцата́кіс (грэч. Κωνσταντίνος Μητσοτάκης; 18 снежня 1918, Ханья, Грэцыя — 29 мая 2017, Афіны, Грэцыя) — грэчаскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Грэцыі ў 1990—1993 гадах. Адвакат.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Скончьгў Афінскі ўніверсітэт. Удзельнік руху Супраціўлення ў Другую сусветную вайну. У 1946—1967 гадах дэпутат парламента. 3 1963 года міністр фінансаў, з 1965 года на іншых міністэрскіх пасадах. У час ваеннай дыктатуры (1967—74) двойчы зняволены (1967, 1973—74), жыў у эміграцыі ў Парыжы. У 1977 годзе заснаваў Неаліберальную партыю, якая ў 1980 злілася з партыяй Новая дэмакратыя. 3 1977 зноў дэпутат парламента. 3 1978 міністр каардынацыі і планавання ва ўрадзе К. Караманліса, з 1980 года міністр замежных спраў, выступаў за членства Грэцыі ў Еўрапейскім эканамічным супольнііцтве. У 1984—1993 гадах старшыня партыі Новая дэмакратыя. У 1990—1993 гадах прэм’ер-міністр Грэцыі.
Remove ads
Зноскі
- Konstantinos Mitsotakis // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Konstantin Mitsotakis // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #143106147 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads