Канстанцін Казімір Бжастоўскі
(1644—1722) біскуп віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстанцін Казімір Бжастоўскі (1644 — 24 кастрычніка 1722) — вялікалітоўскі рэлігійны дзеяч. Біскуп смаленскі (1685—1687) i віленскі (1687—1722).
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў з роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Цыпрыяна Паўла Бжастоўскага.
Канонік віленскі з 1661, кафедральны прапаведнік з 1664. У 1665 выехаў на вучобу ў Рым, дзе атрымаў ступень доктара тэалогіі (1669). Сакратар вялікі літоўскі ў 1671—1684, біскуп смаленскі ў 1685—1687 i віленскі з 24 лістапада 1687 па 24 кастрычніка 1722.
У 1689 дамогся смяротнага прысуду для філосафа-атэіста Казіміра Лышчынскага.
У 1690-я гады ўступіў у востры канфлікт з пануючай у ВКЛ групоўкай Сапегаў (прычынай было размяшчэнне ў 1692 вялікім гетманам літоўскім Казімірам Янам Сапегам войска на зіму ў царкоўных маёнтках). Біскупа падтрымаў кароль Ян III Сабескі, які імкнуўся аслабіць уплыў Сапегаў у ВКЛ. У 1694 біскуп пракляў Сапегаў, але Папа Рымскі выступіў супраць абвастрэння канфлікту, які вёў да разгортвання феадальнай вайны 1697—1702 паміж шляхтай і Сапегамі. У 1697 заключыў кампраміснае пагадненне з Сапегамі.
Быў электарам Аўгуста II ад Віленскага ваяводства ў 1697 годзе.
Падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў падтрымліваў караля, але пасля далучыўся да Віленскай канфедэрацыі, скіраванай супраць уладара.
У 1713 годзе запрасіў у Вільню рахітаў, а ў 1722 — піяраў, якія адчынілі калегіум. Прымаў у сваёй рэзідэнцыі ў Верках рускага цара Пятра І, абараняў перад ім Грэка-Каталіцкую царкву. Гэта прывяло Пятра І у гнеў, яго ледзь суцішыў гетман польны літоўскі Рыгор Агінскі. У 1717 склікаў сінод Віленскай дыяцэзіі.
Аўтар тэалагічных твораў.
Быў ініцыятарам будаўніцтва віленскага Касцёла Святой Троіцы .
Remove ads
Галерэя
- Партрэт К. Бжастоўскага. Невядомы мастак, 1673 г.
- Панегірык К. Бжастоўскаму, 1687 г.
- Партрэт К. Бжастоўскага. Невядомы мастак, XVIII ст.
- Партрэт К. Бжастоўскага (направа) у Мінскай кафедры, здымак 1911 г.
Зноскі
- Konstanty Kazimierz Brzostowski // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Konstanty Kazimierz Brzostowski // NUKAT — 2002.
- Konstanty Kazimierz Brzostowski
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads