Мацей Юзаф Анцута

біскуп віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Мацей Юзаф Анцута
Remove ads

Мацей Юзаф Анцута (? — 18 студзеня 1723, Юхновец) — дзеяч каталіцкага касцёла ў Вялікім Княстве Літоўскім. Родны або стрыечны брат Ежы Казіміра Анцуты.

Хуткія факты Мацей Юзаф Анцута, рэферэндар вялікі духоўны літоўскі ...

Пробашч у Шатах, Вількаміры, Свіры, канонік інфлянцкі, смаленскі і віленскі з 1695, афіцыял віленскі. Рэферэндар духоўны літоўскі 4 снежня 17051717 (атрымаў пасаду дзякуючы падтрымцы Аўгуста Моцнага), тытулярны біскуп масінопальскі ў Фракіі і суфраган віленскі з 1710, кусташ віленскі з 1714, каад’ютар з 18 чэрвеня 1717. Пасля смерці ў 1722 віленскага біскупа Канстанціна Казіміра Бжастоўскага фактычна заняў яго пасаду.

У 1710 падпісаў акт Сандамірскай канфедэрацыі. Збудаваў касцёлы ў Вількаміры, Салоках, пачаў будаўніцтва парафіяльнага касцёла ў Новагародку.

Памёр па дарозе з Варшавы, дзе прыняў сенатарскую прысягу. Пахаваны ў віленскай кафедры.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads