Канстанцыя Кастыльская (каралева Францыі)
каралева Францыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстанцыя (Канстанс) Кастыльская (каля 1140 — 4 кастрычніка 1160, Парыж) — інфанта Кастыльская і каралева Францыі, дачка Альфонса VII, караля Кастыліі і Леона, і Берэнгелы, дочкі Рамона Берэнгера III, графа Барселоны.
Remove ads
Біяграфія
Пасля разводу караля Францыі Людовіка VII з Аліенорай Аквітанскай у 1152 годзе (афіцыйнай прычынай разводу было блізкае сваяцтва), кароль ужо ў 1154 годзе абраў у якасці новай жонкі Канстанцыю. Пры гэтым ён знаходзіўся з Канстанцыяй у бліжэйшых роднасных адносінах, чым з Аліенорай, але Папа Рымскі Анастасій IV даў дазвол.
За час шлюбу Канстанцыя нарадзіла мужу дзвюх дочак і памерла ад родаў пры нараджэнні другой дачкі. Пахавана яна была ў абацтве Сен-Дэні. Кароль Людовік VII, які меў вялікую патрэбу ў сыне, ужо праз 5 месяцаў пасля яе смерці жаніўся ў трэці раз.
Remove ads
Шлюб і дзеці
Муж: з студзеня/ліпеня 1154 (Арлеан) Людовік VII Малады (1120 — 18 верасня 1180), кароль Францыі з 1137
- Маргарыта Французская (1158—1197); 1-ы муж: з 1172 Генрых (III) Малады Кароль (1155—1183), герцаг Нармандыі; 2-й муж: з 1186 Бела III (каля 1148—1196), кароль Венгрыі
- Адэль (Аліса) Французская (4 кастрычніка 1160—1218/1221)[3], графіня дэ Вексен; муж: з 1195 Гільём IV Тальва (каля 1179 — 4 кастрычніка 1221), граф дэ Панцье
Remove ads
Зноскі
- Альфонсъ // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 2. — С. 47–55.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Была заручана ў 1169 годзе з Рычардам I Ільвінае Сэрца.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads