Студзень

першы месяц у Юліянскім і Грыгарыянскім календарах From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сту́дзень — першы месяц Грыгарыянскага календара і дзясяты месяц старажытнарымскага. Складаецца з 31 дня.

Хуткія факты

Назва

Thumb
Іахім фон Зандрарт, Студзень, 1642

У старабеларускай мове месяц назваўся стычень, пры гэтым славянская назва выкарыстоўвалася побач з лацінскай формай генвар[1]. У выданнях Францыска Скарыны даецца народная назва студзеня — стычень[2], таксама яна ўпамінаецца ў «Храналогіі» Андрэя Рымшы (1581)[3]. Слова студень выкарыстоўвалася ў старабеларускіх тэкстах у значэнні «холад»[4].

Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912 годзе, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзены прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: у 1907 — январ (стычань), у 1908 — стычань, у 1909 — январ, у 1910—1912 — студзень (январ); далей — студзеньбо дужа сцюдзёна»)[5].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads