Канстанцін Ільіч Дамарад

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Канстанцін Ільіч Дамарад (7 лістапада 1918, в. Языль, Бабруйскі павет, Мінская губерня, цяпер Старадарожскі раён — 11 кастрычніка 2001) — беларускі гісторык.

Хуткія факты Канстанцін Ільіч Дамарад, Дата нараджэння ...

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1949 г.). Кандыдат гістарычных навук (1955 г.). Тэма дысертацыі: «Борьба Компартии за коллективизацию сельского хозяйства западных областей Белоруссии накануне Великой Отечественной войны (сентябрь 1939 — июнь 1941 гг.)».

У перыяд Другой сусветнай вайны ў 19411943 гг. у органах ваеннай разведкі і контрразведкі Заходняга фронту. З жніўня 1943 г. у складзе аператыўнай групы ЦК КП(б)Б у тыле ворага, намеснік камандзіра Барысаўска-Бягомльскага партызанскага злучэння, адначасова кіраўнік спецгрупы НКДБ БССР «Жнівень».

У 19441946 гг. намеснік старшыні Мінскага аблвыканкома.

У 19561975 гг. дацэнт ЮПІ, Мінскага радыётэхнічнага інстытута.

У 19751992 гг. старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, Інстытута гісторыі АН Беларусі (старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху; 19851992 гг.). Даследаваў гісторыю падпольнага і партызанскага рухаў у часы Другой сусветнай вайны.

Remove ads

Творы

Кнігі

  • Партийное подполье и партизанское движение в Минской области 1941—1945 / АН Беларуси, Ин-т истории; Под ред. И. М. Игнатенко. — Мн: Навука і тэхніка, 1992. — 413 с.
  • Разведка, контрразведка в партизанском движении Белоруссии 1941—1944 годы / К. И. Доморад; Ред. И. М. Игнатенко. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — 256 с.: ил.

У сааўтарстве

  • Барадач, Г. А., Дамарад, К. І. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў заходніх абласцях Беларускай ССР. — Мн.: Дзяржаўнае Выд-ва БССР, 1959. — 166 с.

Калектыўныя творы

  • Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны. Т. 1 — 3. — Мн., 1983—1985.
  • Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. / АН БССР, Ін-т гісторыі; Рэдкал.: І. М. Ігнаценка, Л. С. Абецэдарскі, К. П. Буслаў і інш. Т. 4: Беларусь напярэдадні і ў гады Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза (1938—1945 гг.) / Рэдкал. тома: І. С. Краўчанка і інш. — Мн.: Навука і тэхніка, 1975. — 640 с.

Артыкулы

  • Так ли должны писаться военные мемуары? // Военно-исторический журнал. — 1966. — № 11. — С. 82 — 83.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads