Лаўрэнцій Сямёнавіч Абецэдарскі
гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лаўрэнцій Сямёнавіч Абецэбарскі (Абецэдарскі) (12 ліпеня 1916, Горкі — 6 ліпеня 1975, Мінск) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук, прафесар (1966). Член-карэспандэнт АПН СССР (1968)[1]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў БДУ. Выкладчык, загадчык кафедры гісторыі СССР (1950—1958), гісторыі БССР (з 1958) БДУ.
У 1950 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Барацьба ўкраінскага і беларускага народаў за ўз’яднанне з Расіяй у сярэдзіне XVII стагоддзя», у 1966 годзе — доктарскую дысертацыю на тэму «Барацьба беларускага народа за злучэнне з Расіяй (другая палова XVI—XVII ст.)».
Навуковая дзейнасць
У пасляваенны перыяд з’яўляўся стваральнікам і лідарам навуковай школы вывучэння дасавецкага перыяду гісторыі Беларусі. Вывучаў пытанні беларуска-рускіх сацыяльна-эканамічных, культурных і палітычных адносін другой паловы XVI — XVII стагоддзяў, антыфеадальную і нацыянальна-вызваленчую барацьбу беларускага народа ў XVII стагоддзі, Руска-польскую вайну 1654—1667 гадоў[1].
Выступаў крытыкам тэорыі «залатога веку» ў гісторыі Вялікага Кгяства Літоўскага (У святле неабвержных фактаў; Мінск, 1969).
Увёў у навуковы абарот вялікі аб’ём раней не разгляданых гістарычных крыніц[2].
Абецэдарскі сабраў вялікі матэрыял аб перасяленні беларусаў у Маскву і Замаскварэцкі край у другой палове XVII стагоддзі, якое не заўсёды лічыў добраахвотным. У манаграфіях «Белорусы в Москве в XVII в.: Из истории русско-белорусских связей» (1957 г.), «Белоруссия и Россия: Очерки русско-белорусских связей второй половины XVI — XVII вв.» (1978 г.) даследчык раскрыў ролю беларускіх рамеснікаў, якія былі пераселены ў Маскву, у развіцці рамеснай вытворчасці, стварэнні шэдэўраў культуры расійскай сталіцы. Абецэдарскі з’яўляўся прыхільнікам унітарнай канцэпцыі аб’яднання ўсходнеславянскіх земляў вакол Масквы і Маскоўскай дзяржавы.
Remove ads
Бібліяграфія
Апублікавана каля 50 навуковых і вучэбна-метадычных прац.
- Абэцэдарскі, Л. С. Барацьба ўкраінскага і беларускага народаў за ўз’еднанне з Расіяй у сярэдзіне XVII века / Л. С. Абэцэдарскі. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1954. — 67 с.
- Абецедарский, Л. С. Белорусы в Москве XVII в. Из истории русско-белорусских связей / Л. С. Абецедарский. — Минск : Издательство БГУ, 1957. — 62 с.
- Русско-белорусские связи : сборник документов : (1570—1667 гг.) / отв. ред. Л. С. Абецедарский, М. Я. Волков. — Минск : Высшая школа, 1963. — 534 с.
- Абэцэдарскі, Л. С. У святле неабвержных фактаў / Л. С. Абэцэдарскі. — Мінск : Голас Радзімы, 1969. — 111 с.
- Абецедарский, Л. С. Белоруссия и Россия : Очерки русско-белорусских связей второй половины XVI—XVII вв. Архівавана 2 ліпеня 2019. / Л. С. Абецедарский. — Минск : Вышэйшая школа, 1978. — 255 с.
Адзін з аўтараў 2-томнай гісторыі БССР, школьнага падручніка гісторыі БССР (Мн., пособие : 1960—1974; учебник : 1975—1987); двухтомнай (1954—1961) і пяцітомнай (1972—1975) «Гісторыі Беларускай ССР», «Гісторыі Мінска» (1957), «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі» (1969―1975)[1].
Пад рэдакцыяй Л. С. Абецэдарскага выйшлі дапаможнікі для школ «Старонкі нашай гісторыі : кніга для чытання па гісторыі БССР у пачатковай школе» (Вольскі, В. Ф.; 1969) і «Тэрміны, імёны, даты : школьны гістарычны слоўнік» (Сувораў, Ю. М.; 1971).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads