Канстанцін Міхайлавіч Сонцаў
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстанцін Міхайлавіч Со́нцаў[1] (13 красавіка 1914, сяло Соф’іна, Раменскі раён, Маскоўская вобласць, Расійская імперыя — 7 лістапада 1995) — расійскі і беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Акадэмік УАСГНІЛ (1978, член-карэспандэнт з 1966). Доктар сельскагаспадарчых навук (1965), прафесар (1966). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1973).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Пушкінскі сельскагаспадарчы інстытут (1938). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1950—1955 гадах дырэктар Паўднёва-ўсходняга інстытута жывёлагадоўлі ў Саратаве. З 1958 года загадчык лабараторыі Беларускага НДІ жывёлагадоўлі. З 1964 па 1977 год рэктар Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1977 года дырэктар Усесаюзнага НДІ жывёлагадоўлі (Масква).
Навуковая дзейнасць
Аўтар прац па пытаннях мінеральнага, бялковага, вітаміннага кармлення жывёлы і тэарэтычных асновах рацыянальнага выкарыстання біялагічна актыўных рэчываў у кармленні жывёлы. Арганізатар прамысловай вытворчасці кармавых дабавак і іх выкарыстання для ўзбагачэння камбікармоў на Беларусі.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Леніна (1971), ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966) і іншымі ордэнамі і медалямі.
Асноўныя публікацыі
- Антибиотики в кормлении сельскохозяйственных животных. — Мн., 1960.
- Стимуляторы роста сельскохозяйственных животных. — М.: Л., 1963 (у сааўт.).
- Справочник по кормовым добавкам. — Мн., 1975 (у сааўт.).
- Производство и использование премиксов. — Л., 1980 (у сааўт.).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads