Канстанцін Аляксеевіч Пушкарэвіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Канстанцін Аляксеевіч Пушкарэвіч (3 лістапада 1890, Слонім — люты 1942, Ленінград, гатэль «Асторыя») — славяназнавец, філолаг і літаратуразнавец.

Хуткія факты Канстанцін Аляксеевіч Пушкарэвіч, Дата нараджэння ...

Удзельнік дарэвалюцыйнага гуртка, які збіраўся на кватэры мовазнаўца Б. Эпімаха-Шыпілы у Санкт-Пецярбургу. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Петраградскага універсітэта (1917). З 1919 г. выкладаў у Томскім універсітэце, з 1925 г. у ЛДУ. Доктар філалагічных навук (1940). З 1941 г. — прафесар, загадчык кафедры. Супрацоўнік Інстытута этнаграфіі АН СССР.

Пасля смерці Б. Эпімаха-Шыпілы захоўваў яго асабісты архіў, які пасля смерці Пушкарэвіча трапіў да Л. Бэндэ, а пасля смерці апошняга ў Дзяржаўны архіў БССР у 1963 г. У ПФА РАН захоўваецца архіў К. Пушкарэвіча (ф. 792, 84 адз. зах., 1929—1941).

Аўтар прац па літаратуры, гісторыі, мовах і культуры славянскіх народаў. Пераклаў на рускую аповесць Зм. Бядулі «Салавей» і зборнік апавяданняў Ц. Гартнага «Трэскі на хвалях».

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads