Канстанцін Рыгоравіч Уладзіміраў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Канстанцін Рыгоравіч Уладзіміраў
Remove ads

Канстанцін Рыгоравіч Уладзіміраў (1899, г. Рослаўль — 18 ліпеня 1941) — удзельнік абароны Магілёва ў 1941 годзе[1].

Хуткія факты Канстанцін Рыгоравіч Уладзіміраў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У Чырвонай Арміі з 1918 года, удзельнік грамадзянскай вайны. З 1923 у органах міліцыі[1]. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны начальнік аддзела службы і баявой падрыхтоўкі Магілёўскага абласнога ўпраўлення міліцыі, капітан.

Пры падыходзе нямецка-фашысцкіх захопнікаў да Магілёва капітан Уладзіміраў узначаліў батальён міліцыі з добраахвотнікаў (250 камуністаў і камсамольцаў), які 12-18 ліпеня 1941 года каля в. Пашкава і Гаі прыкрываў подступы да чыгуначнага вузла[1]. Калі сілы былі на зыходзе, паранены К. Р. Уладзіміраў падняў астатніх байцоў батальёна ў атаку. Загінуў у гэтым баі.

Пахаваны ў вёсцы Гаі Магілёўскага раёна ў брацкай магіле байцоў батальёна міліцыі.

Remove ads

Памяць

Яго імем названа вуліца ў Магілёве. У гонар батальёна міліцыі, у якім ваяваў Уладзіміраў, у в. Гаі ў ліпені 1980 адкрыты мемарыяльны комплекс[1].

Узнагароды

Пасмяротна узнагароджаны ордэнам Леніна.

Зноскі

  1. Владимиров Константин Григорьевич // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 117. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads