Кантэйнерызацыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кантэйнерызацыя (віртуалізацыя на ўзроўні аперацыйнай сістэмы, кантэйнерная віртуалізацыя, зонавая віртуалізацыя[1]) - метад віртуалізацыі, пры якім ядро аперацыйнай сістэмы падтрымлівае некалькі ізаляваных экзэмпляраў прасторы карыстальніка замест аднаго. Гэтыя экзэмпляры (звычайна называны кантэйнерамі або зонамі) з пункту гледжання працэсаў, што выконваюцца ў іх, ідэнтычныя асобнаму экзэмпляру аперацыйнай сістэмы. Для сістэм на базе Unix гэтая тэхналогія падобная на палепшаную рэалізацыю механізму chroot. Ядро забяспечвае поўную ізаляванасць кантэйнераў, таму праграмы з розных кантэйнераў не могуць уплываць адна на адну.

У адрозненні ад апаратнай віртуалізацыі, пры якой эмулюецца апаратнае асяроддзе і можа быць запушчаны шырокі спектр гасцявых аперацыйных сістэм, у кантэйнеры можа быць запушчаны экзэмпляр аперацыйнай сістэмы толькі з тым жа ядром, што і ў хоставай аперацыйнай сістэмы (усе кантэйнеры вузла выкарыстоўваюць агульнае ядро). Пры кантэйнерызацыі адсутнічаюць дадатковыя рэсурсныя накладныя выдаткі на эмуляцыю віртуальнага абсталявання і запуск паўнавартаснага экзэмпляра аперацыйнай сістэмы, характэрныя пры апаратнай віртуалізацыі.

Існуюць рэалізацыі, арыентаваныя на стварэнне практычна паўнавартасных экзэмпляраў аперацыйных сістэм (Solaris Containers, кантэйнеры Virtuozzo, OpenVZ ), так і варыянты, якія факусуюцца на ізаляцыі асобных сэрвісаў з мінімальным аперацыйным асяроддзем (jail, Docker).

Remove ads

Рэалізацыі

Больш інфармацыі Механізм, Аперацыйная сістэма ...
Remove ads

Зноскі

  1. В Solaris
  2. Кантэйнеры Solaris 10 маюць ізаляваную сетку, калі пэўны NIC прыпісваецца кантэйнеру ("exclusive IP"). Сетка не ізаляваная, але віртуалізаваная, гэта значыць кожнае віртуальнае асяроддзе мае свой IP-адрас, брандмаўэр і так далей. Ізаляцыя сеткі павінна дасягацца на апаратным узроўні. У OpenSolaris ізаляцыя сеткі рэалізаваная, гл. OpenSolaris Network Virtualization and Resource Control и Архивированная копия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2008. Праверана 1 чэрвеня 2010..
  3. Рэалізавана халодная міграцыя.
  4. Сетка ізалявана.
  5. Даступная ў ядры 2.6.18-028stable021.
  6. Сетка не ізаляваная, а віртуалізаваная, гэта значыць кожнае віртуальнае асяроддзе мае свой IP-адрас, файрвол і гэтак далей. Ізаляцыя сеткі не падтрымліваецца і павінна быць рэалізавана на апаратным узроўні.
  7. С версии 4.0, январь 2008.
  8. З версіі TL 02. Глядзі Архівавана 1 сакавіка 2012..
  9. См. Архівавана 8 ліпеня 2017.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads