FreeBSD
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
FreeBSD — гэта свабодная UNIX-падобная аперацыйная сістэма, якая паходзіць ад аперацыйнай сістэмы BSD. Першая версія FreeBSD была выпушчана ў 1993 годзе на аснове 386BSD. Падтрымкай і прасоўваннем FreeBSD займаецца Фонд FreeBSD.
Артыкул вельмі кароткі |
FreeBSD распрацоўваецца як суцэльная аперацыйная сістэма. Ядро, драйверы прылад і ўсе ўтыліты карыстальніка, такія як абалонка загаднага радка, утрымліваюцца ў адзіным дрэве сістэмы кіравання версіямі. Гэтым адрозніваецца ад іншых свабодных аперацыйных сістэм, такіх як Лінукс, дзе ядро, утыліты карыстальніка і праграмы распрацоўваюцца паасобку і збіраюцца разам асобнымі групамі як дыстрыбутывы Лінукс. Зыходны код FreeBSD звычайна выпускаецца пад дазвольнай ліцэнзіяй BSD у адрозненне ад капілефт-ліцэнзіі GPL, якая выкарыстоўваецца ў Linux.
Значная частка зыходнага кода FreeBSD выкарыстоўваецца ў іншых аперацыйных сістэмах, такіх як Darwin (і яе нашчадкі macOS, iOS, iPadOS, watchOS і tvOS), TrueNAS, а таксама ў сістэмных праграмах для PlayStation 3 і PlayStation 4.
Remove ads
Гісторыя і распрацоўка
Распрацоўка FreeBSD пачалася ў 1993 годзе, абапіраючыся на неафіцыйны набор латак (patchkit), які падтрымліваўся карыстальнікамі 386BSD. Першым афіцыйным выданнем FreeBSD стаў FreeBSD 1.0 у снежні 1993.
На аснове 5-й галіны дрэва версій кампаніяй Apple быў выдзелены праект Darwin, які ляжыць у аснове АС MacOS X.
У 2003 годзе пад кіраўніцтвам Мэцью Дылана і на аснове 4-й галіны дрэва версій быў выдзелены праект DragonflyBSD.
Сумяшчальнасць з Linux
FreeBSD забяспечвае двайковую сумяшчальнасць з шэрагам іншых Unix-падобных аперацыйных сістэм, у тым ліку з Linux. Гэта дазваляе выконваць пад FreeBSD праграмы, напісаныя для Linux, а таксама некаторыя камерцыйныя праграмы, якія распаўсюджваюцца выключна ў бінарным выглядзе.
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads