Канфедэрацыя (Рэч Паспалітая)

у Рэчы Паспалітай часовы палітычны саюз шляхты From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Канфедэрацыя ў Рэчы Паспалітай — палітычны саюз пераважна шляхты для дасягнення пэўных палітычных мэт у выпадку парушэння яе правоў дзяржавай, або для пераадолення палітычных крызісаў.[1][2]

Канфедэрацыі ствараліся як для падтрымкі караля і дзяржаўнай палітыкі, так і для супрацьстаяння яму і дзяржаўным ураднікам (рокаш), што легальна дазвалялася шляхце Рэчы Паспалітай паводле «Генрыкавых артыкулаў». Канфедэрацыі стваралі свае ўласныя органы ўлады (маршалак, генеральнае кола, суды) якія дзейнічалі незалежна ад дзяржаўнай адміністрацыі, уступаючы з імі ў кантакт праз камісараў і паслоў. У адрозненні ад соймаў, дзе часта дзейнічала права аднагалосся, на пасяджэннях канфедэрацый рашэнне прымалася большасцю галасоў. Таму формы канфедэрацыі прымалі напрыклад элекцыйныя соймы і Чатырахгадовы сойм.

Першай канфедэрацыяй шляхты ВКЛ з палітычнымі патрабаваннямі лічыцца з’езд у вайсковым лагеры пад Віцебскам[3]. Потым пачаліся элекцыйныя з’езды 1573—1588 гадоў і была абвешчана Варшаўская канфедэрацыя ў справе абароны правоў рознаверцаў. Стала замацаваўся звычай вайсковых канфедэрацый у ВКЛ падчас вайны са Швецыяй у Інфлянтах і з Масквой, калі дзяржава хранічна не магла разлічыцца за службу, а жаўнеры-шляхта займалі каралеўскія эканоміі і канфіскоўвалі падаткі ў кошт пагашэння запазычанасці[4].

Працэс канфедэрацыі выглядаў наступным чынам. У выпадку парушэння правоў і дамовы з дзяржавай, або для пераадолення вострага крызісу, шляхта з’язджалася на кола. Ад моманту пачатку канфедэравання шляхта легальна выходзіла з падпарадкавання дзяржаўным ураднікам у тым ліку каралю і гетману. Такая практыка паралізавала войска і дзяржаўныя структуры Рэчы Паспалітай. Да гетманскіх артыкулаў 1609 года такі звязак лічыўся легальным. Аднак дзейнічала правілы поўнай рэпрэзентацыі «Totam Reipublicam» сярод удзельнікаў і «нічога на нас без нас». Калі канфедэратамі былі жаўнеры, з’язджалася таварыства, ротмістры і прадстаўнікі рыцарства-шляхты ад кожнай роты войска, калі адбывалася выбары манарха, прымаўся канстытуцыйны акт узору Варшаўскай канфедэрацыі або рокаш павінна была з’ехацца «ўся Рэч Паспалітая», то-бок прадстаўнікі большасці паветаў ВКЛ і Польскага каралеўства. Потым большасцю галасоў на Генеральным коле абіраўся маршалак і іншыя ўраднікі (палкоўнікі, суддзі). Выстаўляліся патрабаванні або прымаліся рашэнні якія запісваліся ў акт канфедэрацыі. Пад імі падпісваліся ўсе ўдзельнікі. Пасля чаго прысутныя на сходзе ў касцёле кляліся адно другому трымацца разам пакуль не дасягнуць мэты.

Пасля няўдалай канфедэрацыі войска ВКЛ вясны 1604 года, якую намаганнямі Я. К. Хадкевіча здолелі разлучыць, а аднаму з яе правадыроў А. Лісоўскаму абвесціць інфамію, усе наступныя канфедэрацыі ад лета 1604 года спрабавалі трымацца разам, адмаўляліся браць грошы паасобку ротамі, або шляхта асобна ад пяхоты[5]. Да гарадзенскай канфедэрацыі інфлянцкага войска ВКЛ 1610 года ўпершыню далучыўся вялікі гетман літоўскі — Я. К. Хадкевіч.

Паколькі падчас дзейнасці вайсковых і шляхецкіх канфедэрацый часта дапускаліся злачынствы — наезды на маёнткі, катаванні і рабаванне сялян і іншае, але каралі вяртаючы ўладу над войскам і шляхтай вымушаны былі іх дараваць, акт канфедэрацыі дзе быў спіс удзельнікаў — пасля дасягнення мэты канфедэрацыі часцей усяго спальваўся.[6]

Remove ads

Гл. таксама

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads