Сандамірская канфедэрацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сандамірская канфедэрацыя — канфедэрацыя Рэчы Паспалітай, складзеная ў Сандаміры 20 мая 1704 года падчас Вялікай Паўночнай вайны ў адказ на заключаную ў тым жа годзе ў Варшаве прашведскую Варшаўскую канфедэрацыю. У Вялікай Паўночнай вайне канфедэраты выступалі праціўнікамі Швецыі і прыхільнікамі Маскоўскага царства.
Сандамірская канфедэрацыя была заснавана зрынутым каралём Аўгустам II Фрыдрыхам і складалася, галоўным чынам, з яго прыхільнікаў з Галічыны. Спікерам канфедэрацыі выступіў Станіслаў Эрнэст Дэнгаф. Вайна паміж Варшаўскай і Сандамірскай канфедэрацыямі працягвалася тры гады і вядома як Грамадзянская вайна ў Польшчы 1704—1706 гадоў.
Прыхільнікі Аўгуста II Фрыдрыха разам з Сандамірскай канфедэрацыяй, абапіраючыся на Нарвскі дагавор паміж Польшчай і Маскоўскім царствам, фактычна дэлегавалі Масковіі частка функцый польскага дзяржаўнага апарата. Сандамірская канфедэрацыі фактычна праіснавала да 1717 года.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads