Капашвар
горад у Венгрыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ка́пашвар (венг.: Kaposvár, ням.: Kopisch, Ruppertsberg, Ruppertsburg, турэцк.: Kapoşvar) — горад у Венгрыі, адміністрацыйны цэнтр медзье Шомадзь. Горад стаіць на рацэ Капаш. Насельніцтва 64 872[1] чал. (2014).

Remove ads
Геаграфія і транспарт
Капашвар размешчаны ў Паўднёва-Задунайскім краі прыкладна за 190 кіламетраў на паўднёвы захад ад Будапешта і за 50 кіламетраў на поўдзень ад возера Балатан. Праз горад праходзіць чыгунка Будапешт — Заграб. Час у дарозе на цягніку да Будапешта — каля 3 гадзін. Аўтадарогі вядуць з горада ў Сігетвар, Печ і Надзьканіжу.
Гісторыя
Горад упершыню ўзгаданы ў дакуменце 1009 года аб заснаванні Печскага біскупства. У XV стагоддзі тут была пабудавана крэпасць. У 1555 годзе Капашвар перайшоў пад уладу туркаў, якія кіравалі горадам да 1686 года. У 1702 годзе па загадзе імператара Леапольда I крапасныя сцены былі разбураны. У 1749 годзе Капашвар стаў цэнтрам камітата.
У XIX стагоддзі праз яго прайшла чыгунка Будапешт — Заграб, што спрыяла росту і развіццю горада. У сярэдзіне XX стагоддзя ў склад горада было ўключана некалькі навакольных вёсак.
У Капашвары нарадзіліся два венгерскія палітыкі, якія прынялі актыўны ўдзел у паўстанні 1956 года — Імрэ Надзь і Бела Кірай.
Remove ads
Славутасці
- Будынак гарадской ратушы (XIX стагоддзе).
- Гарадскі сабор. Пабудаваны ў XVIII стагоддзі, перабудаваны ў XIX стагоддзі ў неагатычным стылі.
- Музей кіно.
- Музей мастака Рыпль-Ронаі.
- Гарадскі музей.
- Галерэя Васары — экспануе творы сучасных венгерскіх мастакоў.
- Універсітэт Капашвара
Спорт
У горадзе базуецца футбольны клуб «Ракацы», які выступае ў наймацнейшым венгерскім дывізіёне. У 2007 годзе клуб заняў 7-е месца ў першынстве. Таксама ў горадзе існуе адзін з наймацнейшых у Венгрыі баскетбольных клубаў. Капашвар лічыцца цэнтрам венгерскага коннага спорту, штогод у сакавіку тут праводзяцца скачкі, а ў кастрычніку — этап Кубка свету па аб’езджванні.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Glinde[d], Германія (1990)[8]
Saint-Sébastien-sur-Loire[d], Францыя (2002)[9]
Бат, Вялікабрытанія (1989)[8]
Дархан, Манголія (1973)[10]
Кантхо, В’етнам (2017)[11]
Капрыўніца, Харватыя (1995)[8]
Меркура-Чук, Румынія (1990)[8]
Мостар, БіГ (2008)[12]
Раўма, Фінляндыя (1991)[13]
Скіа[d], Італія (1990)[14]
Ускюдар[d], Турцыя (2013)[15]
Філах, Аўстрыя (1991)[13]
Цвер, Расія (1995)[8]
Remove ads
Зноскі
- Magyarország közigazgatási helynévkönyve, 2013. január 1., Gazetteer of Hungary, 1st January 2013 — KSH, 2013. Праверана 13 студзеня 2014.
- Magyarország közigazgatási helynévkönyve, 2014. január 1., Gazetteer of Hungary, 1st January 2014 — KSH, 2014. Праверана 1 верасня 2014.
- Magyarország közigazgatási helynévkönyve, 2021. január 1., Gazetteer of Hungary, 1st January 2021 — KSH, 2021. Праверана 14 жніўня 2021.
- A népesség adatai településenként, Population data by settlement — KSH, 2023. Праверана 7 кастрычніка 2023.
- Magyarország helységnévtára, Detailed Gazetteer of Hungary — KSH, 2023. Праверана 5 лістапада 2023.
- Magyarország helységnévtára, Detailed Gazetteer of Hungary — KSH, 2024. Праверана 23 верасня 2024.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads