Капліца Святога Крыжа на Вавелі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капліца Святога Крыжа, або Ягелонская капліца — адна з дзевятнаццаці капліц Вавельскага сабора пад тытулам Святога Крыжа і Святога Духа. Яна размешчаная ў заходняй частцы паўднёвага нефа. З 2008 года адкрыта для публікі.
Remove ads
Гісторыя

Капліца была ўзведзена ў 1467—1477 гады па фундыцыі караля Казіміра IV Ягелончыка і першапачаткова служыла пахавальняй для яго і яго жонкі Эльжбеты Ракушанскай. Тады ж (у 1470) яна была пакрыта паліхромным роспісам, у ёй былі размешчаны два трыпціхі, лавы і надмагіллі караля і каралевы працы Віта Ствоша. У XVI стагоддзі фрэскі часткова перафарбавалі. У XVIII стагоддзі сцены былі пабелены, а таксама размешчана надмагілле біскупа Каэтана Солтыка.
Рэстаўрацыя капліцы, звязана з аднаўленнем першапачатковага выгляду паліхромнага роспісу, была праведзена ў 1870 годзе Ісідара Яблонскім, у 1904—1905 гг. Юліяна Макарэвічам, у 1947—1951 гг. Рудольфам Казлоўскім.
Remove ads
Архітэктура

Капліца Святога Крыжа на Вавелі мае спічастыя арачныя сцены і нервюрныя гатычныя скляпенні, таму плоскасці, занятыя жывапісам, маюць вельмі складаныя абрысы.
Грабніца Казіміра IV Ягелончыка

Грабніца караля, якая займае вуглавую частку капліцы, выканана Вітам Ствошам і падпісана яго поўным імем. Побач з імем высечана дата «1492» — год смерці караля і адначасова год заканчэння працы над грабніцай, якая, па звычаі тых гадоў, была замоўлена яшчэ пры жыцці караля.
Грабніца складаецца з саркафага і полага, высечаных з каменя. На сценках саркафага В. Ствош таксама намаляваў плакальшчыкаў з розных пластоў грамадства, аднак яго скульптурныя фігуры насычаны ўжо не «трунным спакоем», а турботай і драматызмам зямнога жыцця.
Фрэскі
Фрэскі, выкананыя ў 1470 годзе, нядрэнна захавалася. Як і ў люблінскім цыкле, тут ёсць кцітарскі надпіс, зроблены кірыліцай на старабеларускай мове, што сведчыць пра паходжанне майстроў з Беларусі. Гэта пацвярджаюць і польскія вучоныя В. Падляха, А. Ружыцка-Брыжак і іншыя даследчыкі[1][2][3].
Сюжэтныя сцэны захоўваюць тую ж заканамернасць размяшчэння, што ў люблінскай капліцы — ад трох да пяці ярусаў, адзін над другім. Апавяданне разгортваецца згодна з канонам — злева направа і пачынаецца з верняга яруса.
Лінія, якая была асноўным пластычным прыёмам люблінскага цыкла, заменена колеравым вырашэннем. Кампазіцыі шматфігурныя, твары акрэслены карычнева-чырванаватымі лініямі, а паўзверх ворхыстага тону карнацыі пакладзены прыцяненні, румяны і блікі святла.

Па сваіх стылявых адзнаках вавельскі фрэскавы цыкл больш адзіны, чым люблінскі, хаця і тут можна распазнаць руку майстроў двух розных напрамкаў. Аднаму належаць дэкарацыі скляпенняў, кампазіцыі «Благавешчанне», «Абмыванне ног», «Тайная вячэра», «Маленне аб чашы», «Еўхарыстыя», «Распяцце», «Аплакванне», «Сашэсце ў пекла», «З'яўленне Хрыста жонкам-міраносіцам», «Успенне» і інш. У гэтых фрэсках мацней, чым у іншых, адчуваюцца традыцыі гатычнага жывапісу, што праявілася ў вострай экспрэсіі, у моцным выяўленні пакут.
Другому майстру належаць кампазіцыі «Суд першасвяшчэннікаў», «Суд Пілата», «Бічаванне» і інш., выканананыя больш спакойна, без экспрэсіўнасці, псіхалагічнай напружанасці і выразнасці ўнутранага стану, характэрных для папярэдняга. Фігуры анемічныя, хаця пададзены ў руху («Бічаванне»). Формы фігур больш масіўныя і грубыя.
Remove ads
Зноскі
- Podlacha W. Historia malarstwa polskiego. Lwow, 1914, s. 19, 85-109
- Różycka-Bryzek, Anna: Bizantyńsko-ruskie malowidła ścienne w kaplicy Świętokrzyskiej na Wawelu, s. 179—182
- Соболевский, А. И. Русские фрески в Старой Польше. / Акад. А. И. Соболевский. [М.]: [Т-во тип. А. И. Мамонтова, 1916]
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads