Капліца Святых апосталаў Пятра і Паўла (Казлы, Вілейскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капліца Святых апосталаў Пятра і Паўла — праваслаўная могілкавая капліца у в.Казлы Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Прыпісная да прыходу Свята-Ільінскай царквы ў аг.Ілья Вілейскага раёна.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана з дрэва на могілках, каля цэнтра вёскі. Дакладная дата пабудовы невядомая. Па дадзеным мясцовых жыхароў і даваенным картам, існавала ў канцы ХІХ — першай палове ХХ стагоддзеў. Рамантавалася ў 1990-ых гг. і ў 2017 годзе[1].
Архітэктура

Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам, які пераходзіць у трохсценную апсіду. Вертыкальна ашаляваныя фасады афарбаваныя ў сіні колер, з прарэзанымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Трохвугольны франтон з нішай мае паўкруглае акенца з шалёўкай у выглядзе абрыса купала-цыбуліны.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads