Каптур
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капту́р[1][2][3] (польск.: kaptur ад чэшск.: kaptour) — традыцыйны галаўны ўбор замужніх жанчын ва Усходняй Еўропе: ва Украіне, у Беларусі і Расіі.

Уяўляў сабой шапачку з плоскім ці паўшарападобным верхам і з вушкамі, да якіх прышывалі матузкі для завязвання пад падбародкам. Шылі яго з аксаміту, шоўку, атласу, паркалю звычайна чырвонай гамы; вушкі і перад аздаблялі вышыўкай, залатой і срэбнай тасьмой, нашыўкамі рознакаляровых стужак, бісерам[4][5].
На Беларусі бытаваў пераважна ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі да пачатку XX ст. (у XVI—XVII стст. яго насілі знатныя гараджанкі і шляхцянкі). Надзявалі на тканку (круглы валік, на які накручвалі валасы), зверху часта завівалі намітку, завязвалі хустку[4].
На Русі быў вядомы яшчэ ў XIII—XVII стагоддзях. Да другой паловы XIX стагоддзя заўсёды з’яўляўся толькі ніжнім галаўным уборам, зверху надзявалі іншы галаўны ўбор, потым мог насіцца самастойна[6].
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads