Каравайка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каравайка[1] (Plegadis falcinellus) — шырока распаўсюджаная птушка з сямейства ібісавых.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Каравайка мае ў даўжыню 51-66 см, размах крылаў 80-105 см. Самка крыху меншая за самца. Дарослыя птушкі пафарбаваны ў цёмна-буры колер з бронзавым і зялёным металічным адценнем. Маладыя — бурыя без адцення, на галаве і шыі белая штрыхоўка, знікае з узростам. У палёце закругленыя крылы. Голас: ціхае, хрыпкае «крра», у гнездавы перыяд бляе як баран.[2]
Распаўсюджанне
Каравайка распаўсюджаная ў Еўразіі, Афрыцы, Аўстраліі, Паўночнай Амерыцы. Арэал разарваны. Лакальна сустракаецца ў Паўднёвай Еўропе, Сярэдняй і Паўднёвай Азіі, на Філіпінах і некаторых астравах Малайскага архіпелага, у Афрыцы і на Мадагаскары, на Антыльскіх астравах і паўночным узбярэжжы Мексіканскага заліва.
Месцапражыванне караваек — прэсныя і слабасалёныя вадаёмы, шырокія балоты, ліманы, плыткаводдзі і заліўныя лугі.
Паўднёвыя папуляцыі аселыя, паўночныя — пералётныя. Залятае ў большасць еўрапейскіх краін, нават да ісландыі, Фінляндыі і Скандынавіі. На Беларусі рэдкі, залётны від.
Remove ads
Асаблівасці біялогіі
Гняздуе ў калоніі (часцей за ўсё рознавідавой). Звычайна гняздо ладзіць на заламаным трыснягу або на галінах кустоў, радзей на дрэвах. На кустах і дрэвах робіць гняздо з галінак, высланае сухім трыснягом; на заліваемых кустах і трыснягу — з напалову згнілага трыснягу, злепленага калам, унутры выкладзена зялёнымі лістамі трыснягу, а латок — сцёбламі раслін.
Яйкі (3-6) ярка-зеленаватыя або блакітнаватыя.
Зноскі
- Напісанне Каравайка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.42
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2015. Праверана 11 лістапада 2014.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads