Каравайна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карава́йна — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, на мяжы з Глыбоцкім раёнам ў басейне ракі Нача, за 40 км на паўднёвы захад ад Полацка.
Плошча паверхні 0,64 км². Даўжыня 1,8 км, найбольшая шырыня 0,56 км. Даўжыня берагавой лініі 6,17 км. Найбольшая глыбіня 9,1 м, сярэдняя 4,3 м. Аб’ём вады ў возеры 2,78 млн. м³. Плошча вадазбору 2,6 км².
Катлавіна Каравайна рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м (на паўднёвым усходзе 4—5 м), стромкія, пясчаныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі пясчаныя, вышынёй ад 0,1—0,2 да 0,3—0,5 м. На поўначы і захадзе берагі возера сплавінныя. На захадзе вялікі заліў, акружаны балотам і злучаны з возерам шырокай пратокай. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, месцамі ілістае, глыбей дно выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае надводнай расліннасцю да глыбіні 1,6—2 м, падводнай — да 5 м. З возера выцякае ручай у раку Быстрыца.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь і іншыя рыбы.
Remove ads
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Remove ads
Спасылкі
- Возера Каравайскае Архівавана 10 жніўня 2013.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads