Каралеўскае хімічнае таварыства

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каралеўскае хімічнае таварыства
Remove ads

Каралеўскае хімічнае таварыства (англ.: Royal Society of Chemistry, RSC) — навуковая супольнасць (прафесійная асацыяцыя) Злучанага Каралеўства, мэтай якой з’яўляецца развіццё хімічнай навукі. Таварыства было створана новым каралеўскім указам у 1980 годзе шляхам зліцця Хімічнага таварыства, Каралеўскага інстытута хіміі, Таварыства Фарадэя і Таварыства аналітычнай хіміі. Таварыству прадпісвалася падвойная роля навуковай супольнасці і прафесійнага аб’яднання. Адразу пасля ўзнікнення Таварыства налічвала 34 000 членаў унутры Злучанага каралеўства і 8 000 за яго межамі.[15]

Хуткія факты Каралеўскае хімічнае таварыства, Краіна ...

Штаб-кватэра Таварыства размяшчаецца па адрасе Лондан, Пікадзілі, Бёрлінгтан-хаўс  (руск.). Яго філіял таксама размешчаны ў Кембрыджы ў Томас Грэхэм Хаўс, названым у гонар Томаса Грэма, першага прэзідэнта Хімічнага таварыства. Там знаходзіцца выдавецтва Каралеўскага хімічнага таварыства. Таварыства таксама мае філіялы ў ЗША ва Універсітэцкім гарадскім навуковым цэнтры ў горадзе Філадэльфія, а таксама ў Кітаі (Пекін і Шанхай) і ў Індыі (Бангалор).[16]

Remove ads

Прэзідэнт таварыства

Прэзідэнт выбіраецца раз на два гады і носіць значок у выглядзе кола са спіцамі, на шасцікутным медальёне ў цэнтры якога знаходзіцца фігура Джозефа Прыстлі, якая выканана эмаллю, пераважна чырвонага і сіняга колеру. Вобад кола залаты, а дванаццаць спіц — з нецьмяных металаў.

Дзеючы прэзідэнт — Джыліян Рыд  (англ.) (2022—2024).

Папярэднімі прэзідэнтамі таварыства былі:

Remove ads

Узнагароды

Каралеўскае хімічнае таварыства штогод прысуджае мноства прэмій і ўзнагарод, у тым ліку ўзнагароды за выдатныя дасягненні ў любой галіне хіміі, у спецыялізаваных галінах або за дасягненні на пэўных этапах кар’еры хіміка.[30]

Медалі ўручаюцца цэнтралізавана таварыствам і яго падраздзяленнямі. Ёсць таксама ўзнагароды, якія адмініструюць групы па інтарэсах.

Да медалёў, якія прысуджаюцца цэнтралізавана, адносяцца прэмія памяці Харысана-Мелдалы  (англ.), якая ўручаюцца брытанскаму хіміку ва ўзросце да 32 гадоў за шматабяцальныя арыгінальныя даследаванні ў галіне хіміі[31], а таксама прэмія Кордэй-Моргана  (англ.), якая складаецца з трох асобных узнагарод за ўклад у эксперыментальную хімію (уключаючы камп’ютарнае мадэляванне).[32] Прэмія Тылдэна  (англ.), раней вядомая як лекцыя Тылдэна, складаецца з трох узнагарод, якія штогод прысуджаюцца вучоным у сярэдняга ўзросту за дасягненні ў галіне хіміі.

Сярод лаўрэатаў прэміі Харысана-Мелдалы (вядомай як медаль і прэмія Мелдалы да яе зліцця ў 2008 годзе з прэміяй Эдварда Харысана) Крыстафер Кельк Інгальд  (руск.) (1921, 1922), Сірыл Норман Хіншэлвуд (1923), Дадлі Уільямс  (руск.) (1966).

Сярод узнагароджаных медалём Кордэй-Моргана Дэрэк Бартан (1949), Рональд Сідней Найхалм  (руск.) (1950), Фрэдэрык Сенгер (1951), Джон Корнфарт (1953), Рэкс Рычардс  (англ.) (1954) і Джордж Портэр (1955).

Аддзяленне Фарадэя штогод прысуджае прэмію Марлоў  (англ.) за ўклад у фізічную хімію або хімічную фізіку членаў Аддзялення Фарадэя ва ўзросце да 32 гадоў.[33] Сярод нядаўніх лаўрэатаў Эндру Ор-Юінг  (англ.) (1999), Джонатан Джонс  (англ.) (2000), Хелен Філдынг  (англ.) (2001), Джонатан Эсэкс (2002), Дарэн Каруана (2003), Джонатан Рыд (2004), Джулі Макферсан  (англ.) (2005), Фрэд Мэнбі (2006) і Алесандра Траізі (2007).

Remove ads

Твітар-канферэнцыя #RSCPoster

Каралеўскае хімічнае таварыства праводзіць штогадовую канферэнцыю ў Твітары.[34][35][36] Мерапрыемства праводзіцца цалкам анлайн на працягу 24 гадзін. Мэта гэтага унікальнага фармату — ліквідацыя экалагічных і фінансавых затрат, звязаных з наведваннем традыцыйнай навуковай канферэнцыі, а таксама дапамога даследчыкам у абмене працамі і сувязях паміж дысцыплінамі.[37]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads