Джордж Портэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джордж Портэр (англ.: George Porter, Baron Porter of Luddenham; 6 снежня 1920, Стэйнфарт, Ёркшыр — 31 жніўня 2002) — англійскі фізіка-хімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1960).
Remove ads
Біяграфія
Адукацыю атрымаў у Лідскім і Кембрыджскім універсітэтах (1938-1941). У 1941-1945 гадах служыў у арміі. У 1949-1954 гадах выкладаў у Кембрыджскім універсітэце, у 1955-1963 гадах у Шэфілдскім універсітэце; у 1963-1966 прафесар хіміі, а з 1966 года дырэктар Каралеўскага інстытута Вялікабрытаніі. Прэзідэнт Міжнароднага камітэта па фотабіялогіі (з 1968); прэзідэнт Хімічнага таварыства Вялікабрытаніі (з 1970).
Remove ads
Узнагароды
У 1967 Портэр атрымаў (сумесна з Р. Норышам і М. Эйгенам) Нобелеўскую прэмію па хіміі за даследаванні звышхуткіх хімічных рэакцый. Лаўрэат медаля Коплі (1992) за ўклад у расшыфроўку чалавечага геному і развіццё іншых галін малекулярнай біялогіі.
Бібліяграфія
- Chemistry for the modern world, L., 1962
Зноскі
- Портер Джордж // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Lundy D. R. George Porter, Baron Porter of Luddenham // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Sir George Porter, Baron Porter of Luddenham // Sir George Porter, Baron Porter of Luddenham
- Archer M. George Porter: a peer among scientists // Comptes rendus. Chimie — Académie des sciences, 2006. — Vol. 9, вып. 2. — P. 180–187. — ISSN 1878-1543 — doi:10.1016/J.CRCI.2005.05.020
- Prof Lord Porter of Luddenham, OM // The Daily Telegraph / C. Evans — London: 2002. — ed. size: 622719 — ISSN 0307-1235; 1477-3805
- Lundy D. R. The Peerage
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- www.pas.va
- NNDB — 2002.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads