Хімічная фізіка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Хімічная фізіка — навука, сумежная з хіміяй і фізікай мікраскапічных з'яў, якая вывучае будову і ператварэнне рэчываў на аснове выкарыстання тэарэтычных і эксперыментальных метадаў квантавай фізікі. Тэарэтычная аснова дысцыпліны — квантавая механіка. Эксперыментальныя метады — спектраскапічныя, рэнтгенаграфічныя, электронаграфічныя, нейтронаграфічныя, мас-спектраскапічныя і інш.

Раздзелы хімічнай фізікі:

  • будова электронных абалонак атамаў і фізічная тэорыя перыядычнага закону Мендзялеева;
  • квантавая тэорыя валентнасці, хімічных сіл і сіл міжмалекулярнага ўзаемадзеяння;
  • будова і якасці малекул, крышталёў, вадкасцей, раствораў;
  • элементарныя працэсы ўзаемадзеяння атамаў, малекул і хімічная кінетыка;
  • тэорыя рэакцыйнай здольнасці;
  • фотахімія;
  • плазмахімія;
  • тэорыя гарэння і выбухаў.
Remove ads

Гісторыя

Хімічная фізіка ўзнікла ў 1920 — 1930-я гг. у выніку развіцця квантавых уяўленняў пра будову рэчыва.

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads