Дняпроўска-Бугскі канал

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дняпроўска-Бугскі канал
Remove ads

Дняпроўска-Бугскі канал, Мухавецкі канал, Каралеўскі канал — канал, які злучае раку Мухавец (басейн Буга) з ракой Пінай (басейн Прыпяці).

Хуткія факты Дняпроўска-Бугскі канал, Характарыстыка ...

Апісанне

Пралягае ў Брэсцкім, Жабінкаўскім, Кобрынскім, Драгічынскім, Іванаўскім, Пінскім раёнах. Агульная даўжыня 196 км, штучная частка шляху (ад Кобрына да вёскі Дубае на Піне) 110 км.

Вытокам канала ўмоўна лічыцца водападзельная лінія каля вёскі Селішча (у вусці Белаазёрскага канала), дзе вада цячэ па 2 кірункам — на захад і ўсход. Канал складаецца з 2 частак: адна належыць да Буга (даўжыня 52 км), другая — да Прыпяці (даўжыня 58 км). Праходзіць па плоскай, забалочанай раўніне, перасечанай старымі русламі і асушальнымі канавамі. Асноўная крыніца падачы вады — яе перакід з Прыпяці праз азёры Валянскае, Белае і Белаазерскі канал.

Маецца 10 гідравузлоў, 14 вадаспускаў, 5 земляных плацін і 3 перапады. Канал не выходзіць да ракі Буг (у вусці Мухаўца створана плаціна для павышэння ўзроўню вады). Выкарыстоўваецца для перавозкі на баржах мінеральнай сыравіны і будаўнічых матэрыялаў.

Remove ads

Гісторыя

Будаўніцтва пачата ў 1775 годзе. Спачатку называўся Мухавецкім, затым Каралеўскім, з 1846 Дняпроўска-Бугскім. У 1837—1867 гадах праведзены гідратэхнічныя работы па паглыбленні канала, будаўніцтве плацін і каналаў з Арэхаўскага, Белага, Валянскага азёр.

Thumb
Дарэвалюцыйны план Дняпроўска-Бугскага воднага шляху

У XIX стагоддзі канал выкарыстоўваўся для лесасплаву і транзітнай транспарціроўкі грузаў на суднах. У пачатку XX стагоддзя з-за абмялення рэгулярнага судаходства не было. У 1942 канал рэканструявалі. У Вялікую Айчынную вайну гідразбудаванні былі разбураны, пасля вайна адноўлены і рэканструяваны.

Remove ads

Гл. таксама

Літаратура

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 тамах / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (Галоўны рэд.) і іншыя. Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыіі. — 527с: іл. с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0041-2.
  • Белорусская ССР: Краткая Энциклопедия / Ред. кол.: П. У. Бровка и др.. Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. Природа. Экономика. Природное благосостояние. — 768 с., ил., 3,5 л. ил. с. 50 000 экз.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads