Караль Рафал Грабоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Караль Рафал Грабоўскі (польск.: Karol Rafał Grabowski; 23 студзеня 1778 — 29 лістапада 1857) — дзяржаўны служачы, памешчык.

Хуткія факты Караль Рафал Грабоўскі, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Даленга». Сын Феліцыяна Грабоўскага, пружанскага павятовага маршалка (1795—1798)[1].

Падкаморы пружанскі[1], пружанскі апеляцыйны суддзя (1826), лідскі апеляцыйны суддзя (1837).

Уласнік маёнтка Планты. У 1826 г. купіў невядома ў каго Вялікае Мажейкава[1].

Thumb
Магіла на касцёльным двары ў Ішчалне

Пахаваны каля касцела ў в. Ішчална, на магіле пастаўлены высокі гранітны абеліск.

Ад Караля Рафаіла Грабоўскага маёнтак перашоў да ягонага сына Станіслава, які ня маючы сваіх нашчадкаў, перадаў маёнтак сваім сестрам — Тэадозіі Аскерка і Францішцы Верашчака. У выніку сямейнай дамовы 1923 г. дзядзінец у 6000 га. быў падзелены між Аскеркамі і Верашчакамі ў прапорцыі 15/36 да 21/36. Вялікае Мажэйкава заступілі Верашчакі[1].

Remove ads

Дзеці

У шлюбе з Касыльдай з Цяльшэўскіх (1818—1892) меў дзяцей:

  • Станіслаў (каля 1840—1917[2]). Не пакінуў нашчадкаў
  • Тэадозія (каля 1840—1884), у шлюбе з Аляксандрам Аскеркам (1830—1911);
  • Касыльда (нар. каля 1840), у шлюбе з Сымонам Скірмунтам (1835—1902);
  • Францішка (нар. каля 1840), у шлюбе з Стэфанам Каралем Верашчакам (1841—1923);
  • Марыя (нар. каля 1840), у шлюбе з Баляславам Скарбак-Важынскім.

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads