Максіміліян I Іосіф Вітэльсбах

курфюрст (1799—1806) і кароль Баварыі (1806—1825) From Wikipedia, the free encyclopedia

Максіміліян I Іосіф Вітэльсбах
Remove ads

Максіміліян I (ням.: Maximilian I. von Bayern), таксама Максіміліян I Іосіф (27 мая 1756 — 13 кастрычніка 1825) — курфюрст Баварыі з 16 лютага 1799 па 1 студзеня 1806 года (як Максіміліян IV), кароль Баварыі з 1 студзеня 1806 года, з дынастыі Вітэльсбахаў.

Хуткія факты курфюрст Баварыі, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Сын прынца Фрыдрыха Пфальц-Цвейбрукен-Беркенфельдскага і Марыі Францыскі Зульцбахскай. У 1795 годзе атрымаў у спадчыну Цвейбрукен, а па спыненні са смерцю Карла Тэадора Пфальц-Зульцбахскай лініі ў 1799 годзе стаў курфюрстам Пфальц-Баварыі і герцагам Юліха і Берга.

Мноства кляштароў было пры ім скасавана, універсітэт перанесены з Інгальштата ў Ландсгут, заснавана Акадэмія мастацтваў, палепшана школьная справа, прадпрыняты карэнныя рэформы ў ваенным ведамстве, фінансах, сялянскіх справах, судаводстве і паліцыі.

У памяць пра ўдзел Максіміліяна ў секулярызацыі баварскай адукацыі яго імя (разам з імёнамі заснавальнікаў) носяць два ўніверсітэты Баварыі: Вюрцбургскі ўніверсітэт Юліуса-Максіміліяна і Мюнхенскі ўніверсітэт Людвіга-Максіміліяна.

Remove ads

Сям'я

У 1785 годзе ён ажаніўся з Аўгустай Вільгельмінай Гесэн-Дармштацкай (17651796), у іх было 5 дзяцей:

• Людвіг (17861868), кароль Баварыі;
• Аўгуста (17881851), у 1806 годзе ажанілася з Яўгенам Багарнэ, прынцам Лейхтэнбергскім;
• Амалія (17901794);
• Караліна (17921873), у 1808 годзе ажанілася з Вільгельмам I, каралём Вюртэмберга, з якім развялася ў 1814 годзе, у 1816 годзе ажанілася з Францам II, імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі;
• Карл Тэадор (17951875).

Стаўшы ўдаўцом ва ўзросце 40 гадоў, Максіміліян I ажаніўся другі раз у 1797 годзе з Каралінай Бадэнскай (17761841), дачкой Карла Людвіга Бадэнскага. У гэтым шлюбе нарадзіліся:

Thumb
Іозеф Карл Штылер. Партрэт дочак Максіміліяна I: Людовікі, Марыі і Сафіі
Remove ads

Зноскі

1. Maximilian I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Lundy D. R. Maximilian IV (I) Joseph König von Bayern // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Find a Grave — 1996. Праверана 30 ліпеня 2024.

4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
5. Lundy D. R. The Peerage

6. List of Royal Society Fellows 1660-2007Лонданскае каралеўскае таварыства. — С. 240.

7. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads