Карал Сабіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карал Са́біна (чэшск.: Karel Sabina, псеўданімы Arian Želinský, Leo Blass, 29 снежня 1813, Прага — 7 лістапада 1877, Прага) — чэшскі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік і журналіст.
К. Сабіна вывучаў філасофію і права ў Пражскім і Венскім універсітэтах. У 1830-х гг. далучыўся да грамадска-палітычнай дзейнасці. Быў у ліку стваральнікаў у 1844 годзе тайнага гуртка «Чэшскі рыпіл», які выступаў за дэмакратычную рэспубліку. Падчас Рэвалюцыі 1848—1849 гг. у Чэхіі быў лідарам радыкальных дэмакратаў, рэдактарам газет і часопісаў, сябрам Сватавацлаўскага камітэта і яго ваеннай арганізацыі, саюза «Slovanská lípa». У час Пражскага паўстання змагаўся на барыкадах, быў арыштаваны да восені 1848 г. У 1849 годзе зноў арыштаваны і ў 1853 г. прыгавораны да пакарання смерцю, якое было зменена на 18 гадоў зняволення. Вызвалены з турмы ў 1857 г. па амністыі. У 1859—1872 гг. з'яўляўся інфарматарам аўстрыйскай паліцыі. У 1872 г. выкрыты і па рашэнню суда чэшскіх патрыётаў выгнаны з Чэхіі. Тайна вярнуўся ў Прагу і займаўся літаратурнай дзейнасцю.
Remove ads
Творчасць
К. Сабіна аўтар крытычных і тэарэтычных літаратурных твораў, рамантычных апавяданняў і раманаў, лібрэта оперы Б. Сметаны «Прададзеная нявеста».
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 30 жніўня 2020.
- Karel Sabina // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- abART Праверана 1 красавіка 2021.
- Česká divadelní encyklopedie Праверана 16 красавіка 2021.
- BillionGraves — 2011.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads