Ольшанскія могілкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ольшанскія могілкіmap
Remove ads

О́льшанскія могілкі, у беларускіх крыніцах часам Альша́нскія могілкі (чэшск.: Olšanské hřbitovy) — найбуйнейшыя могілкі ў Празе. Размешчаны ў раёне Жыжкаў (Прага 3), станцыя метро «Жэліўскага» (траса А). Найбуйнейшыя могілкі Чэхіі і адны з найбуйнейшых у Еўропе: на іх пахавана каля 2 мільёнаў чалавек, займаюць плошчу больш за 50 га, даўжыня алей складае 42 км.

Хуткія факты Ольшанскія могілкі, Размяшчэнне ...
Remove ads

Гісторыя

Могілкі названы ад колішняй вёскі Ольшаны каля Жыжкава, вядомай з XIV стагоддзя. У 1679 годзе ўладальнікі маёнтка прадалі гораду частку сваіх зямель, каб хаваць тут памерлых ад чумы[1]. У 1682 годзе пабудаваны касцёл Святых Роха і Разаліі  (чэшск.), якія лічыліся заступнікамі цяжка хворых[2]. Калі ў 1787 годзе імператар Іосіф II забараніў пахаванні пры касцёлах у межах горада, прыгарадныя Ольшанскія могілкі, па рашэнні гарадскіх улад, сталі цэнтральнымі для ўсёй правабярэжнай часткі Прагі[1]. Могілкі значна разрасліся і з брацкіх могілак для беднякоў ператварылася ў вельмі прэстыжнае месца, дзе хавалі прадстаўнікоў самых знатных родаў Чэхіі, дзякуючы чаму захавался багатых пахавальняў і раскошных надмагілляў[2].

Вуліца Яна Жэліўскага[cs] аддзяляе каталіцкія могілкі ад праваслаўных і яўрэйскіх[2]. Праваслаўны ўчастак гарадскія ўлады вылучылі ў 1905 годзе, дзякуючы клопатам протаіерэя Мікалая Рыжкова, настаяцеля праваслаўнай царквы свц. Мікалая. У наступным годзе сюды перанеслі з ліквідаваных Карлінскіх вайсковых могілак рэшткі 45 «храбрых расійскіх афіцэраў, якія ад атрыманых імі ран у бітве пад Дрэздэнам і Кульмам у жніўні месяцы 1813 года ў горадзе Празе памерлі». Быў таксама перанесены і 7 мая 1906 урачыста адкрыты адрэстаўраваны помнік загінулым[1].

Thumb
Успенская царква  (руск.)

Пасля 1917 года ў Прагу хлынулі эмігранты з Расійскай імперыі. Праваслаўны ўчастак на Ольшанах хутка запоўніўся, і ў 1923 і 1927 яго пашырылі. Выхадцы з Расіі стварылі «Брацтва для пахавання праваслаўных рускіх грамадзян і для аховы і ўтрыманні ў парадку іх магіл у Чэхаславакіі» (скарочана — Успенскае брацтва), якое ўзяло на сябе ўзвядзенне могілкавай капліцы пасля таго, як памяшканне, дзе раней адпявалі праваслаўных, была пераабсталявана ў крэматорый. Храм у неарускім стылі (арх. Уладзімір Брант і студэнты-архітэктараы Пашкоўскі і бар. С. Г. Клот) на галоўнай алеі заклаў 11 верасня 1924 года епіскап Пражскі Сергій (Каралёў). 22 лістапада 1925 года Успенская царква  (руск.) была асвячоная мітрапалітам Яўлогіем (Георгіеўскім) у саслужэнні з прыбыўшым з Сербіі епіскапам Шабацкім Міхаілам, епіскапам Сергіем, архім. Алексіем (Кабалюком) і шматлікім праваслаўным духавенствам з Чэхаславакіі, Францыі, Югаславіі і Прыкарпацкай Русі, у прысутнасці прадстаўнікоў чэхаславацкага ўрада, дыпламатычнага корпуса і мноства гасцей[1]. Царква ўпрыгожваюць мазаікі, выкананыя па эскізах Івана Білібіна. На сцяне храма вісіць дошка ў памяць пахаваных тут воінаў Белай гвардыі[2].

Праект планіроўкі і азелянення тэрыторыі праваслаўнай часткі Ольшанскіх могілак бязвыплатна стварыў чэшскі прафесар К. Машак. Пры гэтым былі высаджаны пароды дрэў, характэрныя для паўночна-заходніх абласцей Расіі[1].

У на праваслаўнай частцы размешчаны тры вайсковыя мемарыялы — чэхам, што загінулі ў час Першай сусветнай вайны, савецкім воінам, якія вызвалялі Прагу (пахаваны 427 салдат), і брытанскім салдатам Другой сусветнай вайны[2].

На поўдзень ад праваслаўнай часткі могілак, за сцяной знаходзяцца яўрэйскія могілкі, на якіх пахаваны Франц Кафка (яго магіла знаходзіцца на ўчастку № 21, каля сцяны)[2].

Remove ads

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках

Thumb
Магіла Аўгусціна Валошына

Беларускія дзеячы

Thumb
Магіла Пятра Крачэўскага
Thumb
Магіла Васіля Захаркі на Ольшанскіх могілках у Празе
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads