Арман Жан дзю Плесі Рышэльё
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арма́н Жан дзю Плесі́, герцаг дэ Рышэльё, Кардына́л Рышэльё, мянушка «Чырвоны Кардынал» (па-французску: Armand-Jean du Plessis, duc de Richelieu; 9 верасня 1585, Парыж — 4 снежня 1642, Парыж) — французскі кардынал, арыстакрат і дзяржаўны дзеяч. Кардынал Рышэльё быў дзяржаўным сакратаром з 1616 года і галавой ураду («галоўным міністрам караля») з 1624 года да сваёй смерці.
Remove ads
Факты і памяць
- Кардынал сваім прывілеем ад 29 студзеня 1635 года заснаваў вядомую Французскую акадэмію, якая існуе па сённяшні дзень і мае 40 сяброў — «бессмяротных». Як пазначалася ў прывілеі, Акадэмія створаная, «каб зрабіць французскую мову не толькі элегантнай, але і здольнай трактаваць усе мастацтвы і навукі».
- Кардынал Рышэльё заснаваў горад імені самога сябе. Сёння гэты горад так і называецца — Рышэльё. Горад размешчаны ў рэгіёне Цэнтр, у дэпартаменце Эндр і Луара.
- У Францыі існаваў тып лінкораў Рышэльё, названы ў гонар кардынала.
Remove ads
Зноскі
- Armand-Jean du Plessis Richelieu // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Armand-Jean Richelieu // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads