Карламан II
кароль Заходне-Франкскага каралеўства (879—884) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карламан II (фр.: Carloman, 866 — 12 снежня 884) — кароль Бургундыі і Аквітаніі (з 880 года), Заходне-франкскага каралеўства (з 882 года) з дынастыі Каралінгаў.
Малодшы сын заходне-франкскага караля Людовіка II Заікі і Ансгарды Бургундскай.
Remove ads
Біяграфія
Пасля смерці бацькі (879 год) на працягу некалькіх месяцаў Карламан і яго старэйшы брат Людовік сумесна кіравалі ўсёй Заходне-Франкскай дзяржавай. У 880 годзе яны падзялілі дзяржаву на дзве часткі — Карламану дасталіся Бургундыя і Аквітанія.
Аднак адзін з самых уплывовых магнатаў, Boson, які не належаў да роду Каралінгаў і кантраляваў паўднёвы ўсход Галіі, ад паўднёвай Бургундыі да Праванса, адмовіўся прызнаць уладу і Карламана, і яго брата — мясцовая шляхта абвясціла Базона каралём Праванса.
У адказ браты, бок якіх узяў іх стрыечны дзядзька, кароль Усходне-Франкскага каралеўства Карл III Тоўсты, аблажылі сталіцу Базона, горад В’ен. Вайна з Базонам зацягнулася. В’ен быў узяты толькі ў 882 годзе пасля доўгай аблогі.

Пасля нечаканай смерці брата Людовіка (5 жніўня 882) Карламан атрымаў у спадчыну яго землі і з гэтага часу знаходзіўся ў асноўным у Нейстрыі, спрабуючы абараніць яе ад нарманаў.
Загінуў у выніку няшчаснага выпадку на паляванні, пахаваны ў абацтве Сен-Дэні. Памёр бяздзетным, пасля чаго шляхта Заходне-Францкага каралеўства абрала каралём Карла Талстога[3].
Remove ads
Крыніцы
У Сеціве
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads