Карла дэль Понтэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карла дэль Понтэ
Remove ads

Карла дэль Понтэ (італ.: Carla Del Ponte, нар. 9 лютага 1947) — былы генеральны пракурор Швейцарыі, былы пракурор Міжнароднага трыбунала ААН па былой Югаславіі і Міжнароднага трыбунала ААН па Руандзе. З 2008 па 2011 год з'яўлялася паслом Швейцарыі ў Аргенціне.

Хуткія факты Карла дэль Понтэ, генеральны пракурор Швейцарыі ...
Remove ads

Біяграфія

Карла дэль Понтэ нарадзілася ў 1947 годзе ў горадзе Лугана ў італамоўнай частцы Швейцарыі. Вывучала права ва ўніверсітэтах Берна, Жэневы і Лондана. У 1972 годзе атрымала ступень магістра права і ўладкавалася на працу ў адну з юрыдычных фірмаў. У 1975 годзе адкрыла ўласную юрыдычную кампанію[1].

У 1981 годзе дэль Понтэ пачатку працу ў апараце акруговага пракурора Лугана. За расследаванні, звязаныя з адмываннем грошай, кантрабандай зброі, міжнародным наркагандлем, а таксама ў цэлым за бескампрамісную барацьбу з арганізаванай злачыннасцю атрымала мянушку «Карліта-Чума» (італ.: Carlita La Pesta)[2]. Сваю працу яна вяла ў цесным кантакце з італьянскім суддзёй Джавані Фальконэ, які загінуў у 1992 годзе ад выбуху, арганізаванага сіцылійскай мафіяй[3].

У 1994 годзе дэль Понтэ была прызначана на пасаду генеральнага пракурора Швейцарыі. Шырокую вядомасць у Расіі ёй прынесла справа аб падазрэнні ў карупцыі ў асяроддзі першага прэзідэнта РФ Барыса Ельцына (вядомая як «справа Mabetex»): сцвярджалася, што прадстаўнікі расійскага кіраўніцтва атрымлівалі хабары ад швейцарскай будаўнічай фірмы, якую ўзначальваў будучы прэзідэнт Рэспублікі Косава Бехджэт Пацолі і якая атрымала буйны кантракт на рэканструкцыю будынкаў маскоўскага Крамля[1]. Гэта была не адзіная яе гучная справа на пасадзе генпракурора: таксама ў свой час яна замарозіла рахункі былога прэм'ер-міністра Пакістана Беназір Бхута і дамаглася арышту 118 мільёнаў долараў на рахунках брата экс-прэзідэнта Мексікі Рауля Салінаса[3].

У жніўні 1999 года Савет бяспекі ААН прызначыў яе на пасаду абвінаваўцы ў Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі (МТБЮ), які расследаваў ваенныя злачынствы падчас Балканскіх канфліктаў, а таксама ў Міжнародны трыбунал па Руандзе (МТР), што займаўся расследаваннем генацыду ў Руандзе. На гэтых пасадах яна змяніла Луізу Арбур[1].

У 2003 годзе, не атрымаўшы сур'ёзнага поспеху ў МТР, дэль Понтэ цалкам прысвяціла сябе справе былой Югаславіі. Слуханні абвінавачвання працягваліся з 2002 па 2004 гады, а са жніўня пачаліся слуханні абароны. Галоўны абвінавачваны, Слабодан Мілошавіч, адмовіўся ад адваката і прадстаўляў свае інтарэсы сам. Слуханні МТБЮ шмат разоў перарываліся з-за пагаршэння здароўя падсуднага, а ў сакавіку 2006 года Мілошавіч сканаў у турме ад спынення сэрца[4]. Даказаць яго віну так і не ўдалося. Пасля гэтага ўвага абвінаваўцы пераключылася на лідараў баснійскіх сербаў Ратку Младзіча і Радавана Караджыча, якія абвінавачваліся ў масавых забойствах у Срэбраніцы[1]. Ратка Младзіч быў злоўлены сербскімі спецслужбамі і выдадзены Гаагскаму трыбуналу ў чэрвені 2011 года.

У выніку 30 студзеня 2007 года дэль Понтэ пакінула сваю пасаду пракурора ў МТБЮ. З 2008 па 2011 год займала пасаду пасла Швейцарыі ў Аргенціне[5].

У 2008 годзе дэль Понтэ выдала кнігу «Паляванне. Я і ваенныя злачынцы», у якой распавядае пра выпадкі выразання і продажы органаў у жывых сербскіх палонных косаўскімі албанцамі[6]. Акрамя таго ў сваёй кнізе яна вінаваціць у процідзеянні трыбуналу не толькі Маскву і Бялград, але таксама і ЦРУ, ААН, Вашынгтон і НАТА[7].

З верасня 2012 года дэль Понтэ стала членам міжнароднай камісіі па расследаванні падзей у Сірыі пад эгідай Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.[8] У маі 2013 года яна заявіла, што менавіта антыўрадавыя фарміраванні ўжываюць хімічную зброю падчас грамадзянскай вайны. Гэта меркаванне было дыяметральна процілегла меркаванню большасці еўрапейскіх палітыкаў, якія абвінавачвалі ў прымяненні хімічнай зброі ўрадавыя войскі.[9]

Remove ads

Асабістае жыццё

Дэль Понтэ была замужам, цяпер разведзена. Мае сына, пра якога практычна нічога не вядома[1].

Зноскі

  1. дель Понте, Карла(недаступная спасылка). Lenta.ru. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2012. Праверана 23 сакавіка 2017.
  2. Михайлов А.. Карла дель Понте — Стальная Синьора(недаступная спасылка). Итоги. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2013. Праверана 23 сакавіка 2017.
  3. Жизнь и следствие Карлы дель Понте(недаступная спасылка). BBC Russian.com (12 лютага 2002). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 23 сакавіка 2017.
  4. Милошевич скончался от инфаркта миокарда: жена обвиняет Гаагский трибунал. Известия.Ру. 13.03.2006. Архівавана з арыгінала 2012-08-03. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  5. Новая Газета. Новая Газета. 2007-08-24. Архівавана з арыгінала 26 жніўня 2007. Праверана 23 сакавіка 2017. {{cite news}}: Тэкст "Глава Гаагского трибунала Карла дель Понте переходит на дипломатическую работу" ігнараваны (даведка); Тэкст "Лента событий" ігнараваны (даведка)
  6. Дель Понте. «Охота. Я и военные преступники»(недаступная спасылка). Власти.нет. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2012. Праверана 23 сакавіка 2017.
  7. Карла дель Понте. Охота: я и военные преступники(недаступная спасылка). OpenSpace.ru. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2010. Праверана 23 сакавіка 2017.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads