Карліс Улманіс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карліс Улманіс (лат.: Kārlis Augusts Vilhelms Ulmanis; 23 жніўня (4 верасня) 1877 — 20 верасня 1942) — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Прэзідэнт Латвіі ў 1934—1940 гадах.
Вучыўся ў Лейпцыгскім сельскагаспадарчым інстытуце (Германія) і ўніверсітэце Небраскі (ЗША); аграном. У 1913 вярнуўся ў Латвію. У 1917 намеснік камісара Часовага ўрада Ліфляндскай губерні. Адзін з заснавальнікаў і лідараў партыі Латвійскі сялянскі саюз (красавік 1917). У лістападзе 1918 — чэрвені 1921 старшыня Часовага ўрада Латвіі. Прэм’ер-міністр (у 1925—26, 1931, сакавік 1934 — чэрвень 1940) і міністр (у 1926, 1931, 1934—36) замежных спраў Латвіі. У маі 1934 ажыццявіў дзяржаўны пераварот і стаў дыктатарам, з красавіка 1936 прэзідэнт Латвіі. Падазрона ставіўся да нацыянальна-культурнага жыцця беларусаў Латвіі.
У ліпені 1940 года ва ўмовах далучэння Латвіі да СССР адхілены ад улады, дэпарціраваны. Памёр 20 верасня 1942 года ў турме г. Краснаводск (Туркменская ССР).
Remove ads
Зноскі
- Karlis Ulmanis // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Kārlis Ulmanis // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Kārlis Ulmanis // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- Deutsche Nationalbibliothek Record #119079968 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads