Карл Людвіг Вільдэнаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карл Людвіг Вільдэнаў (ням.: Carl (Karl) Ludwig Willdenow, 1765—1812) — нямецкі батанік.
Remove ads
Біяграфія
Лічыцца адным з выбітных сістэматыкаў свайго часу.
Паклаў аснову фларыстычнаму, экалагічнаму і гістарычнаму кірункам у геаграфіі раслін.
Крытычна ацэньваў ідэю перманентнасці мацерыкоў і акіянаў.
Адрозніваў расліны, які растуць адзіночна і «грамадска», тым самым апярэдзіўшы ўяўленні А. Гумбальта пра фізіянамічная групоўкі раслін.
Навуковы шлях
Вывучаў батаніку і медыцыну ва Універсітэце Гале. У 1789 годзе атрымаў званне доктара медыцыны, працаваў аптэкарам у Берліне.
З 1799 года быў прафесарам прыродазнаўчай гісторыі пры медыцынскім хірургічным калегіуме (лац.: Collegium medico-chirurgicum) у Берліне.
C 1801 года (і да самага свайго скону) — дырэктар Берлінскага батанічнага саду, дзе вывучаў паўднёваамерыканскія расліны, прывезеныя экспедыцыяй Гумбальта. Гербарый Вільдэнава, які налічвае больш 20 000 узораў, цяпер захоўваецца ў Берліне.
Прафесар Берлінскага ўніверсітэта з дня яго рэарганізацыі (1810).
Remove ads
Названы ў гонар Вільдэнава
У 1805 годзе Карл Петэр Тунберг у знак прызнання заслуг Вільдэнава ў вобласці батанікі назваў яго імем род раслін Willdenowia Thunb. сямейства Restionaceae.
З 1953 года ў Берліне выдаецца часопіс батанічнай сістэматыкі Willdenowia.
Друкарскія працы
- Willdenow C. L. Florae Berolinensis prodromus, 1787 (лац.)
- Willdenow C. L. Grundriß der Kräuterkunde zu vorlesungen, entworfen von D. Carl Ludwig Willdenow. — Berlin, 1792 (ням.)
- Willdenow C. L. Linnaei species plantarum, 6 Bde., 1798—1826 (лац.)
- Willdenow C. L. Geraniologia, 1800 (лац.)
- Willdenow C. L. Anleitung zum Selbststudium der Botanik, 1804 (ням.)
- Willdenow C. L. Caricologia, 1805 (лац.)
- Willdenow C. L. Enumeratio plantarum horti regii botanici Berolinensis, 1809 (лац.)
- Willdenow C. L. Berlinische Baumzucht, 1811 (ням.)
- Willdenow C. L. Hortus Berolinensis, 1816 (лац.)
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads