Карл II Ганзага

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карл II Ганзага
Remove ads

Карла II Ганзага-Невер, ці Шарль II дэ Невер (італ.: Carlo II di Gonzaga-Never, фр.: Charles II de Nevers; 22 кастрычніка 1609, Францыя — 30 жніўня 1631, Каўрыяна, герцагства Мантуя) — герцаг Невер, герцаг Рэтэль, герцаг Маен, герцаг д'Эгіён з роду Ганзага-Невер.

Хуткія факты Папярэднік, Пераемнік ...
Remove ads

Біяграфія

Карла II Ганзага-Невер нарадзіўся 22 кастрычніка 1609 года. Ён быў малодшым сынам Карла I Ганзага-Невер, герцага Невера, герцага Рэтэля, прынца Арша і Кацярыны Латарынгскай, дачкі Шарля Латарынгскага, герцага Маена.

У 1621 годзе пасля смерці дзядзькі Анры Латарынгскага, Карла II Ганзага-Невер атрымаў у спадчыну тытул герцага Маена і герцага д'Эгільёна, а таксама маркіза дэ Вілара і графа Мэна. Яго старэйшы брат, Франсуа Ганзага-Невер памёр у 1622 годзе ва ўзросце 16 гадоў, і Карла II Ганзага-Невер стаў спадчыннікам герцагстваў Невер і Рэтэль і княства Арш.

У 1627 годзе яго бацька стаў спадчыннікам Вінчэнца II Ганзага, апошняга герцага Мантуі, які належаў да прамой галіны роду Ганзага. Ён ажаніў свайго сына ў Мантуі 25 снежня 1627 года з Марыяй Ганзага, дачкой памерлага герцага Франчэска IV Ганзага.

Нявеста прынесла ў якасці пасагу герцагства Манферата, і ўмацавала правы свёкра на прастол герцагства Мантуі. Аднак Чэзарэ II Ганзага дзі Гвастала, абапіраючыся на падтрымку Іспаніі і Свяшчэннай Рымскай імперыі, развязаў вайну, вядомую пад назвай вайны за мантуанскую спадчыну, якая доўжылася з 1628 па 1631 год.

Карла II Ганзага-Невер памёр 14 жніўня 1631 года ў замку Каўрыяна[it], у якім ён праходзіў лячэнне, пакінуўшы на апецы жонкі двух непаўналетніх дзяцей. Яго адзіны сын Карла III Ганзага стаў дзявятым герцагам Мантуі пад імем Карла II, пасля смерці дзеда, Карла I Ганзага-Невера, у 1637 годзе. Да яго паўналецця рэгентам пры ім была яго маці Марыя Ганзага.

Карла II Ганзага-Невер быў пахаваны ў царкве Санта-Марыя-дэле-Грацые, на ўскраіне Мантуі.[3]

Remove ads

Сям'я

У сям'і Карла II Ганзага-Невер і Марыі Ганзага нарадзіліся трое дзяцей.[4]

Зноскі

  1. Pas L. v. Carlo II Gonzaga // Genealogics — 2003.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847329'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847326'></a>
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads