Элеанора Ганзага (1630—1686)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Элеанора Мадалена Ганзага-Неверская (італ.: Eleonora Maddalena Gonzaga-Nevers; 18 лістапада 1630, Мантуя — 6 снежня 1686, Вена) — імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Remove ads
Біяграфія
Элеанора была дачкой мантуанскага герцага Карла II Ганзага і Марыі Ганзага. Сярод яе продкаў былі кіраўнікі Савоі, Іспаніі і Францыі.
30 красавіка 1651 года Элеанора ажанілася у Вене з імператарам Фердынандам III, стаўшы яго трэцяй жонкай. У іх было чацвёра дзяцей:
- Тэрэзія Марыя Жазефа (1652—1653).
- Элеанора Марыя Жазефа (1653—1697), жонка караля Польшчы Міхаіла Карыбута Вішнявецкага, затым Карла V, герцага Латарынгіі,
- Марыя Ганна Жазефа (1654—1689), жонка Іагана Вільгельма, курфюрста Пфальца.
- Фердынанд Іосіф (1657—1658).
Элеанора была культурнай жанчынай: яна пісала італьянскія паэмы, заснавала літаратурную акадэмію. Нягледзячы на сваю рэлігійнасць і строгую прыхільнасць да каталіцтва, не займалася дыскрымінацыяй пісьменнікаў-пратэстантаў. Перажыла свайго мужа на 29 гадоў. Пасля яго смерці ў 1657 годзе, працягвала адыгрываць актыўную ролю ў жыцці венскага двара, выступаючы як заступнік культуры і арганізуючы балеты і фестывалі.
Пры ёй адбылося пашырэнне палаца Хофбург. У 1668 годзе яна заснавала «Найшляхетны ордэн Зорнага крыжа».
Remove ads
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118883542 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- Schnitzer-Becker R. ELEONORA Gonzaga Nevers, imperatrice // Dizionario Biografico degli Italiani — 1993. — Vol. 42. Праверана 27 чэрвеня 2018.
- Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Eleonore Gonzaga // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 6. — S. 161.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 293. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- Lundy D. R. The Peerage
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads