Валаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вала́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Валаўск.

Хуткія факты Валаўскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кармянскі сельсавет у складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Карма. З 26 ліпеня 1930 года Каралінскага раёна БССР, з 5 лютага 1931 года Ельскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 17 снежня 1959 года вёска Валаўск пералічана са Скародненскага сельсавета ў Кармянскі, цэнтр Кармянскага сельсавета перанесены ў вёску Валаўск, а сельсавет перайменаваны ў Валаўскі[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Валаўскага сельсавета 8 населеных пунктаў[2]. 13 лістапада 1987 года скасавана вёска Новы Хутар[3], 17 лістапада 2005 года — вёскі Вязцы, Глазкі і Шыя[4].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 725 чалавек[5], з іх 96,8 % — беларусы, 2,1 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,4 % — малдаване[6]; паводле перапісу 2019 года — 533 чалавекі[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 83. — 248 с. 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 лістапада 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads