Русалка (карная аперацыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аперацыя «Русалка» (ням.: Unternehmen «Nixe») — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх акупацыйных улад супраць партызан і насельніцтва каля возера Чырвонае на мяжы Мінскай і Палескай абласцей (Жыткавіцкі, Петрыкаўскі, Капаткевіцкі, Любанскі, Старобінскі раёны) 24 лютага — 1 сакавіка 1943 г. З’яўляецца працягам карнай аперацыі «Горнунг».

Хуткія факты Русалка (карная аперацыя), Праціўнікі ...

Аперацыя праводзілася па загаду Гімлера сіламі вышэйшых начальнікаў СС і паліцыі «Цэнтр» і «Поўдзень». У аперацыі прымалі ўдзел каля 20 ахоўных батальёнаў, падраздзяленні вермахта і дапаможныя сілы паліцыі.

Карнікам не ўдалося дасягнуць поспеху ў барацьбе з партызанамі. Але яны жорстка расправіліся з мясцовым цывільным насельніцтвам. Былі спалены вёскі, у тым ліку ў Старобінскім раёне — Даманавічы (загублена 267 чалавек), Пісаравічы (загублена 220 чалавек), Пузічы (загублена 770 чалавек), у Петрыкаўскім раёне — Людзвіноў (125 чалавек) і іншыя. Больш за 1000 чалавек было вывезена на прымусовыя работы ў Германію.

Remove ads

Літаратура

  • Пасэ У. С. «Русалка» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. 20 000 экз. ISBN 5-85700-012-2.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads