Карнель (мастак)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карнель, поўнае імя Гільём Карнеліс ван Беверло (нідэрл. Corneille, Guillaume Cornelis van Beverloo, 3 ліпеня 1922, Льеж — 5 верасня 2010, Парыж) — нідэрландскі жывапісец, графік, скульптар, фатограф.
Нарадзіўся ў Льежы (Бельгія) у сям’і нідэрландскіх рабочых. Скончыў школу выяўленчага мастацтва ў Амстэрдаме. Пачаў выстаўляцца ў 1946 годзе. Адзін з заснавальнікаў руху REFLEX і групы CoBrA. Мастацкая манера Карнеля ў гэты перыяд склалася пад глыбокім уздзеяннем Міро і Клее. У 1949 годзе адкрыў для сябе мастацтва Паўночнай Афрыкі, якое пачаў калекцыянаваць. З сярэдзіны 1950-х заняўся керамікай. З 1951 года жыў у Парыжы. У 1960-я гады пачаў схіляцца ад абстракцыянізму да фігуратыўнага мастацтва. У 1970-я гады заняўся фатаграфіяй. У 1990-я пачаў займацца шматколернай драўлянай скульптурай.
Remove ads
Зноскі
- Fichier des personnes décédées mirror Праверана 6 снежня 2024.
- (unspecified title) Праверана 14 мая 2024.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118638513 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- Corneille
- Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- RKDartists Праверана 18 лістапада 2021.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads