Каробчыцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каро́бчыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Каробчыцы.
Утвораны 17 лістапада 1959 года ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Брузгінскага і Малахавіцкага сельсаветаў[1]. У 1974 годзе на тэрыторыі сельсавета ўзнік пасёлак Фабрычны[2]. 22 снежня 1975 года ў склад Капцёўскага сельсавета перададзены вёскі Лейгаболі і Новікі[3]. У 1977 годзе ў склад Капцёўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Вішнявец, Гібулічы, Кашэўнікі і Солы)[4]. 21 жніўня 1989 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Баранавіцкага (13 населеных пунктаў: вёскі Бакуны, Брузгі, Гневяншчызна, Дубніца, Калбасіно, Каробчыцы, Клачкі, Кулёўцы, Нямейшы, Скамарошкі, Струбка, Чэхаўшчына, Юзафоўка) і Капцёўскага (7 населеных пунктаў: вёскі Бросты, Вялікая Альшанка, Каменка, Копанькі, Малахавічы, Малая Альшанка і пасёлак Фабрычны) сельсаветаў[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads