Кароль Антоні Жэра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кароль Антоні Жэра (польск.: Karol Antoni Żera; 1 верасня 1743, в. Тварогі-Выпыхі, Падляскае ваяводства, Карона Польская — 1802, Драгічын-Надбужскі[1]) — польскі і беларускі пісьменнік, манах-францішканін.

Хуткія факты Кароль Антоні Жэра, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў з сям’і дробнага шляхціца. У 1751 годзе пачаў вучыцца грамаце ў бацькі, з 1754 года — у Драгічынскай езуіцкай калегіі. У 1765 годзе у Пінскім францысканскім кляштары ўступіў у ордэн францысканцаў пад імем Гаўдэнцій. Доўгі час жыў у Сянне на Віцебшчыне, працаваў выкладчыкам у канвенце бернардзінцаў[2].

Творчасць

Аўтар зборніка беларускіх, польскіх і лацінскіх фацэцый (анекдотаў) «Безліч рэчаў, торба смеху, гарох з капустай, а кожны сабака з другой вёскі…» (складзены ў 1773—1798 гадах[3], распаўсюджваўся ў рукапісах). У зборніку 223 анекдатычныя, пацешныя і павучальныя гісторыі, некаторыя з якіх маюць антыклерыкальны і антыпрыгонніцкі змест[3]. Многія анекдоты запісаны на Беларусі і на беларускай мове. Паводле аднаго са спісаў зборнік К.-А. Жэры выдадзены З. Глогерам (Варшава, 1893).

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads