Кароўка
від грыбоў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кароўка, малачай[1] (Lactarius piperatus) — шапкавы грыб роду Млечнік (Lactarius) сямейства Сыраежкавыя (Russulaceae). Умоўна-ядомы.
Remove ads
Апісанне
Шапка ў дыяметры 7—18 см[1], спачатку злёгку выпуклая, потым лейкападобная[1], у маладых пладовых цел з падагнутымі бакамі, якія затым распраўляюцца і становяцца хвалістымі. Скурка белага колеру, матавая, гладкая або злёгку аксаміцістая. Пласцінкі вузкія, частыя, па ножцы часам расшчэпленыя, маецца мноства кароткіх пласцінак. Споравы парашок белы, споры 8—9 × 6—7 мкм, арнаментаваныя, амаль круглай формы, бясколерныя, шыпаватыя, амілоідныя. Ножка 3—7 см у вышыню, ∅ 2—3 см[1], цыліндрычная, белая, суцэльная, вельмі шчыльная, звужваецца ля асновы, гладкая або злёгку зморшчаная[1]. Мякаць белая, шчыльная, ломкая. Млечны сок густы, ліпкі, белы, вельмі едкі, пры высыханні колер не мяняе або злёгку жаўцее[1].
Зменлівасць
Колер шапкі бывае зусім белым ці з крэмавым адценнем, яна, як правіла, у цэнтры больш цёмная, чым па краях. Пласцінкі спачатку белыя, потым крэмавыя, пры пашкоджанні пакрываюцца жаўтавата-карычневымі плямамі.
Remove ads
Экалогія і распаўсюджванне
Расце радамі або кольцамі ў сырых і зацененых лісцевых і мяшаных лясах, значна радзей у хвойных. Аддае перавагу добра дрэніраваным гліністым глебам.
На тэрыторыі Беларусі сустракаецца паўсюдна ў шыракалістых лясах[1]. На тэрыторыі былога СССР распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі еўрапейскай часткі, у Заходняй і Усходняй Сібіры і на Далёкім Усходзе.
Сезон: лета-восень.
Падобныя віды
- Lactarius vellereus адрозніваецца шапкай, пакрытай пухам, і ножкай з больш рэдкімі пласцінкамі.
- Lactarius glaucescens з белым млечным сокам, пры высыханні робяцца шаравата-зеленаватым, які набывае ад кроплі КОН жоўты колер.
- Lactarius pergamenus з больш доўгай ножкай і маршчыністай шапкай.
Сінонімы
Харчовыя якасці
Часта лічыцца неядомым з-за вельмі вострага густу. У прынцыпе, умоўна-ядомы, часам ужываецца, пасля дбайнай апрацоўкі, у салёным выглядзе[1]. Таксама часам яго сушаць, расціраюць у парашок і выкарыстоўваюць у якасці пякучай прыправы замест перцу.
Лячэбныя ўласцівасці
Кароўка прыгнятальна дзейнічае на туберкулёзную палачку[2]. У народнай медыцыне гэты грыб у злёгку падсмажаным выглядзе ўжывалі для лячэння нырачна-каменнай хваробы[3].
Хімічнае тэставанне грыбоў|Хімічнае тэставанне
Раствор FeSO4 афарбоўвае мякаць у крэмава-ружовы колер, пад дзеяннем шчолачаў (KOH) колер не мяняе.
Зноскі
- Груздь перечный // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 4. — 592 с. — 120 000 экз.
- Шиврина А. Н., Низковская О. П. и др. Биосинтетическая деятельность высших грибов. — Л., 1969.
- Кондратюк Е. Н., Ивченко С. И., Смык Г. К. Дикорастущие лекарственные и плодовые растения Украины. — Киев, 1969.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads