Карпаўцы (Ваўкавыскі раён)
вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ка́рпаўцы[1] (трансліт.: Karpaŭcy, руск.: Карповцы) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснасельскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
Вядома з XVIII ст. У 1914 г. 25 двароў, 136 жыхароў. З красавіка 1942 г. па ліпень 1944 г. дзейнічалі камсамольская і піянерская падпольныя арганізацыі.
Насельніцтва
На 01.01.2004 г. 47 двароў, 45 жыхароў.
Памятныя мясціны

- Каля вёскі крэменездабыўныя шахты і крэменеапрацоўчыя майстэрні позняга неаліту (III-е тыс. да н.э.) і бронзавага веку, за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі.
- Помнік карпаўскім падпольшчыкам у цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці ўдзельнікаў падпольнай камсамольскай арганізацыі і падпольнай піянерскай арганізацыі, што дзейнічалі ў Вялікую Айчынную вайну ў вёсцы Карпаўцы, у 1964 г. пастаўлены помнік.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads