Карусель
атракцыён From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карусель (ад фр.: carrousel, італ.: carosello) — атракцыён, які ўяўляе сабой платформу, якая верціцца, на якой усталяваны (альбо падвешаны да даху, альбо прымацаваны да цэнтральнай стойкі) сядзенні, зробленыя часцей за ўсё ў выглядзе коней, аўтамабіляў і іншых жывёл або транспартных сродкаў.

Карусель круціцца з дапамогай рухавіка (звычайна электрычнага) ці саміх адпачывальнікаў, якія перад пасадкай на карусель раскручваюць яе. Другі тып каруселі часта ўсталёўваецца на дзіцячых гульнявых пляцоўках.
Remove ads
Тыпы каруселяў
У залежнасці ад тыпу кручэння вакол вертыкальнай восі, каруселі дзеляцца на наступныя тыпы:
- карусель з простым кручэннем;
- карусель з хвалепадобным тыпам кручэння;
- карусель са складаным кручэннем;
- карусель з кручэннем і ўздымам.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карусель
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads