Карцэвіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Карцэ́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Карцэвічы.

Хуткія факты Карцэвіцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 9 жніўня 1960 года ў склад Ланскага сельсавета перададзены вёскі Вялікія Міцькавічы, Малыя Міцькавічы, Малая Быхаўшчына і Хрыпкава[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 8 населеных пунктаў[2]. 11 чэрвеня 1984 года скасавана вёска Старая Свіцязь[3], 23 лютага 2011 года — вёска Надзея[4]. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Нясвіжскага сельсавета[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1323 чалавекі[6], з іх 91,7 % — беларусы, 3,2 % — палякі, 3,0 % — рускія[7].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: аграгарадок Карцэвічы, вёскі Альбянка, Альхоўка, Малева, Саска Ліпка і Сычэва.

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 154. — 248 с. 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 чэрвеня 1984 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 19 (1789).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads