Карынфскі ордар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карынфскі ордар — адзін з трох грэчаскіх архітэктурных ордараў. Уяўляе варыянт іанічнага ордара, больш насычаны дэкорам. Характэрнай асаблівасцю гэтага ордара з’яўляецца звонападобная капітэль, пакрытая стылізаваным лісцем аканта.

Гісторыя
Вітрувій паведамляе, што гэты ордар быў вынайдзены скульптарам Калімахам з Карынфа (адгэтуль і назва) у 2-й палове V стагоддзя да н.э. Легенда кажа, што скульптар прагульваўся па могілках і ўбачыў на магіле нядаўна памерлай дзяўчыны кошык з яе рэчамі, якую прынесла яе мамка. Плецены кошык авіло лісце аканфа, які буяна рос. Гэты кошык стаў правобразам капітэлі новага ордара — карынфскага, а сам ордар сталі зваць «дзявочым», у супрацьлегласць дарычнаму і іанічнаму — мужчынскаму і жаночаму.
Склаўся ў 2-й пал. V ст. да н.э. ў Старажытнай Грэцыі (карынфская калона ў храме Апалона ў Басах на Пелапанесе, каля 430 да н.э.) як больш насычаны дэкорам варыянт іанічнага ордара. Атрымаў пашырэнне ў архітэктуры элінізму і асабліва Старажытнага Рыма.
Remove ads
Архітэктурныя рысы
Вызначаецца высокай капітэллю, упрыгожанай стылізаванымі лістамі аканта і завіткамі; мадульёны або больш развітыя кансолі пад увянчальнай плітой карніза замяняюцца дэнтыкуламі або выкарыстоўваюцца ў спалучэнні з імі. Ад іншых ордараў адрозніваецца большай лёгкасцю прапорцый, насычанасцю дэкорам.
Галерэя
Літаратура
- Валошын В. Ф. Карынфскі ордэр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карынфскі ордар
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
