Карэл Апель

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карэл Апель
Remove ads

Карэл Апель (нідэрл.: Christiaan Karel Appel; 25 красавіка 1921, Амстэрдам — 3 мая 2006, Цюрых) — нідэрландскі мастак, скульптар, графік, адзін з заснавальнікаў авангарднай групы «КОБРА». У сваіх працах спалучаў фігуратыўныя і абстрактна-экспрэсіянісцкія элементы.

Remove ads

Творчасць

У розныя гады Апель быў блізкі да сюррэалізму, абстракцыянізму, ар брут. Яго таксама ўключаюць у кола майстроў Парыжскай школы. Для стылю мастака ўласцівыя спалучэнне фігуратыўнасці і абстракцыі, а таксама экспрэсіўная дэфармацыя фігур. Яму была блізкая тэхніка калажу; у свае творы ён нярэдка ўключае тыя ці іншыя матэрыяльныя аб’екты. Асноўныя жанры яго карцін — пейзаж і партрэт. Пасля скандалу з «Дзецьмі пытаюць» Апель пачаў зваць сябе варварам і ўсяляк падтрымліваў гэты імідж: так, падчас працы над карцінай ён літаральна «шпурляў» фарбу на палатно і выдаваў гучныя стогны. Пачынаючы з 1970-х гг. Апель пачаў аддаваць перавагу скульптуры як жанру, які прадстаўляе шырэйшыя магчымасці ў працы над формай. У якасці матэрыялу ён выкарыстоўвае дрэва, алюміній, поліурэтан і інш.

Апроч жывапісу і графікі Карэл Апель працаваў як мастак у драматычным, балетным і оперным тэатры, а таксама выступаў у якасці паэта і музыканта.

Remove ads

Зноскі

  1. Karel Appel
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17299517'></a>
  2. Christaan Karel Appel — 2009.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1868372'></a>
  3. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q73268604'></a>
  4. RKDartists Праверана 18 лістапада 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17299517'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads