Маніёк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маніёк, маніёт, маніёк ядомы, касава[1] (Manihot esculenta) — від раслін сямейства Малачайныя (Euphorbiaceae), важная харчовая расліна тропікаў.
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая вечназялёная куставая расліна. Маніёк дасягае двух з паловай метраў у вышыню; корань можа дасягаць васьмі сантыметраў у дыяметры і аднаго метра ў даўжыню, маса вагаецца ад трох да дзесяці кг.
Выкарыстанне

Шырока культывуецца ў Афрыцы. У ежу ідзе падобны да бульбіны корань. У караняплодах шмат крухмалу. У сырым выглядзе караняплоды вельмі атрутныя, і ўжываюцца ў ежу толькі варанымі або печанымі. З сырога маніёка робяць крупы (тапіёку), з якой вараць кулеш, а сушаны маніёк перамолваюць ў муку, з якой пякуць тонкія аладкі.
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads