Каспар Цецішоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ка́спар Казі́меж Цецішо́ўскі (польск.: Kasper Kazimierz Cieciszowski; 1745, Азораў, цяпер Мазавецкае ваяводства, Польшча — 28 красавіка 1831, Луцк, цяпер Украіна) — магілёўскі архібіскуп і мітрапаліт усіх рымска-каталіцкіх касцёлаў у Расійскай імперыі.
Remove ads
Біяграфія
Са шляхецкага роду Цецішоўскіх герба «Пяжхала», сын Дамініка, падчашага літоўскага. У 1760 выехаў у Рым, дзе паступіў у Семінарыю Прапаганды з намерам пасвячэння місійнай працы на Усходзе. Святарскія свяченні атрымаў у 1764 з рук папы Клімента XIII. Яшчэ падчас навучання ў Рыме быў прызначаны варшаўскім канонікам. Пасля вяртання дадому стау тытулярным біскупам Тэвестэ, а таксама каад’ютарам «cum iure successionis» (з правам наступніцтва) кіеўскага біскупа Францішка Асалінскага. У 1780 стаў афіцыялам варшаўскім і мазавецкага княства («vicarius in spiritualibus et officialis Varsaviensis ac per Ducatum Masoviae generalis»). У 1781 стаў мехаўскімабатам і збучынскім пробашчам, але неўзабаве адмовіўся ад пасады.
Пасля смерці біскупа Ф. Асалінскага, як яго пераемнік, склаў перад каралём Станіславам Аўгустам сенатарскую прысягу і 16 ліпеня 1785 адбыўся ўрачысты інгрэс на жытомірскую кафедру. Меў прыкры канфлікт з Гугам Калантаем, які дамогся прызначэння даходаў мехоўскага абацтва на карысць Кракаўскага Універсітэта. Абараняючы свае правы, біскуп Цецішоўскі атрымаў як кампенсацыю 25.000 злотых. У 1785 заснаваў жытомірскую семінарыю, склаў яе статут. Ягоным сакратаром быў Ян Павел Вароніч. У 1787 спрыяў спыненню яўрэйскіх пагромаў у Бярдзічаве. За ўдзел у працы ваеннага дэпартамента быў узнагароджаны Ордэнам белага арла. Падчас пасяджэння Вялікага Сойму бараніў правы Касцёлу. У 1792 дамогся прызначэння грошаў на будаўніцтва новых 24 касцёлаў на Кіеўшчыне і Брацлаўшчыне. Шчыра падтрымліваў Канстытуцыю 3 мая, у якой бачыў галоўную магчымасць адраджэння краіны. 10 мая 1791 выдаў пастырскі ліст, у якім наказаў адпраўляць у сваёй дыяцэзіі малітвы ў гонар новага закону.
У 1795 прызначаны Кацярынай II пінскім біскупам з рэзідэнцыяй у Жытоміры. У 1798 апостальскі нунцый Лаўрэн Літа скасаваў гэту дыяцэзію як некананічна ўтвораную і заснаваў Луцка-Жытомірскую, аб’яднаўшы дзве былыя дыяцэзіі — Луцкую і Кіеўскую. 26 верасня 1798 адбыўся інгрэс Цеціўоўскага на яе кафедру. Адразу ж Цецішоўскі пераехаў у Луцк. Спрыяў развіццю польскага школьніцтва на Валыні. 27 красавіка 1827 прызначаны магілёўскім архібіскупам. Тым не менш заставаўся ў Луцку. У апошнія гады жыцця страціў зрок і магчымасць хадзіць. У 1830 стаў ахвярай правакацыі, калі канонік скернявіцкі даў яму падпісаць даумент, які пасля стаў адозвай супраць паўстанцаў.
Remove ads
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #1032221461 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
- Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 16 кастрычніка 2020.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads