Вымнянка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вымня́нка, Вымніца — рака ў Віцебскім раёне Беларусі, левы прыток ракі Каспля (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 38 км. Плошча вадазбору 357 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 ‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
- Правыя: рака Гарна, ручаі Клінскі, Давыдаўскі.
- Левыя: рака Каменка
Агульныя звесткі
Выцякае з возера бяз назвы каля вёскі Раніна, цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша і паўднёвай ускраіне Суражскай нізіны, працякае праз возера Вымна, пратокай злучана з Янавіцкім возерам. Упадае ў Касплю каля вёскі Пранікі. Даліна да вёскі Півавары трапэцападобная, шырынёй 300—500 м. Абалона перарывістая, шырыня яе да 500 м. Рэчышча звілістае, шырынёй 6—10 м. Берагі ракі стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй да 1 м.
На рацэ гарадскі пасёлак Янавічы, вёскі Астрэйкава, Казімірова, Пукшына.
Remove ads
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 2: Природа. Экономика. народное образование. / Редкол. П. У. Бровка (гл. редактор) и др. — Мн.: Гл. ред. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 24, 33. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.
- Республика Беларусь. Витебск: план города. Витебский район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 4 611 экз.
Спасылкі
- Вымнянка(недаступная спасылка)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads